Сустрэча з вучнямі педкласаў

26.10.2022 года ў межах прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 10-х педагагічных класаў ДУА “Сярэдняя школа № 19 г.Гомеля”, ДУА “Гімназія № 40 г.Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 73 г.Гомеля”. 

З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян і адказны за прафарыентацыйную работу З.У. Шведава, якія пазнаёмілі вучняў з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, расказалі аб асаблівасцях кожнай спецыяльнасці факультэта, магчымых стажыроўках за мяжой, умовах паступлення і пражывання, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання, растлумачылі ўмовы паступлення без уступных іспытаў і інш., адказалі на пытанні.

Студэнтка Ніна Алдакушкіна правяла з вучнямі цікавую гульню ў шарады “Адгадай слова”, якая выклікала інтарэс. За правільны адказ вучні атрымлівалі невялікі прыз.

Прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М. Мельнікава правяла цікавую і змястоўную экскурсію ў Літаратурным музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Дарагія выпускнікі, наш факультэт чакае вас!

 

З.У. Шведава

IMG-d8c1fd3d5db30e63f11d13111d6f8af8-V

 

IMG-d8f417df50a9d701d19dfd44368cf10d-V

 

IMG-ba5afa1cc0cb7ac0aabf4a13194a4a61-V

 

IMG-5b9105d9a07174f415056e419d78c77d-V

2011 Сустрэча з вучнямі педкласаў. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates