Канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”-2017



25 сакавіка 2017 г. на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” праходзіла чарговая, ужо 13-я, Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”. Але ў гэтым годзе межы канферэнцыі, якая звычайна збірала вучняў горада Гомеля, расшырыліся, выйшлі на абласны ўзровень: свае навуковыя праекты прадставілі вучні школ і гімназій Гомельскага, Дубрушскага, Жлобінскага і Рэчыцкага  раёнаў. Усяго было прадстаўлена 206 даследчых работ. 

Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў складзе экспертнай камісіі трох секцый канферэнцыі: секцыя “Спадчына” – д. філал. н., праф. кафедры беларускай мовы, прафесар В.А. Ляшчынская і к. філал. н., дацэнт кафедры беларускай мовы, дацэнт З.У. Шведава; секцыя “Родная старонка” – к. філал. н., дацэнты кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка і А.А. Кастрыца; секцыя “Искусство слова” – к. філал. н., дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўсттва, дацэнт Т.М. Багаедава і к. філал. н., дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры, дацэнт Н.У. Суслава. Выступленні многіх вучняў, а гэта былі вучні ад 5 да 11 класаў, уразілі крэатыўнасцю мыслення, глыбінёй ведаў, неардынарнасцю падыходаў да вырашэння праблемы, а таксама арыгінальнасцю прадстаўлення сваіх работ.

         Папярэдне для ўдзелу ў канферэнцыі выкладчыкамі факультэта былі прачытаны ўсе прадстаўленыя вучэбна-даследчыя работы вучняў школ і гімназій горада Гомеля і названых раёнаў Гомельскай вобласці, з якіх адабраны тыя, што адпавядаюць патрабаванням, ці лепшыя.

                                              

                   Інфармацыю падрыхтавалі В.А. Ляшчынская і З.У. Шведава.

 








2011 Канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”-2017. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates