Новыя манаграфіі Івана Штэйнера

 

Іван Штэйнер

Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть

Што такое смех, якім з усіх жывых на Зямлі Бог надзяліў толькі чалавека? Мáе смех сацыяльныя і нацыянальныя адрозненні, ці ён універсальны? Чаму смех заўсёды са слязьмі звязаны? Навошта “пры смеху” баліць сэрца, а канцом радасці бывае смутак” (Саламон)? На гэтыя пытанні спрабуе даць адказ аўтар, аналізуючы маладаследаваныя гумарыстычна-сатырычныя творы Янкі Купалы, А. Мрыя, Л. Савёнка, Ніла Гілевіча, Р. Семашкевіча, В. Дубінкі, А. Наварыча на фоне класічных узораў Рабле, Мора, Бранта, Грымэльсгаўзэна, Свіфта, Вальтэра, Гашака і, найперш, Эразма Ратэрдамскага з яго славутай “Пахвалой Дурасці”, якая сталася квінтэсэнцыяй еўрапейскага смеху апошніх пяці стагоддзяў. Манаграфія правакуе на роздум пра унікальнасць беларускага смеху, бо менавіта трагічны разлом смех/слёзы і вызначае сутнасць нацыянальнага менталітэту. Адрасуецца кніжніку-інтэлектуалу і шараговым чытачам, што атрымліваюць задавальненне ад горкай усмешкі, а не рогату.

Ілюстрацыя на вокладцы: карціна Франса Вербеека “Гандаль дурнямі, або высмейванне людскога глупства”.





 

 

Іван Штэйнер

Валадар над усім:

канцэпт голаду ў беларускай

і сусветнай літаратуры

 

Кніга прысвечана канцэпту голаду ў нацыянальнай і сусветнай мастацкай традыцыі. На аснове велізарнай колькасці яскравых прыкладаў з мастацкай літаратуры паказаны ўплыў дэфіцыту ежы на фармаванне светапогляду творцы, ягонае ўспрыманне і ўвасабленне рэчаіснасці, падкрэсліваецца цесная знітаванасць  фізічнага стану пісьменніка з духоўнымі памкненнямі, паказана роля голаду ў жыцці грамадства розных часоў і народаў – ад антычнасці да сучаснасці. Карэлюецца славуты тэзіс Ф. Шылера аб тым, што  “каханне і голад кіруюць светам”, які патрэбна цяпер падаваць у  рэдакцыі Васіля Быкава: “Голад – гаспадар над усім”.

Разлічана на кніжніка-інтэлектуала і на масавага чытача, выдатна наталяючага кніжны голад. 




2011 Новыя манаграфіі Івана Штэйнера . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates