Навуковая каферэнцыя
- Подробности
- Просмотров: 399
25 лютага 2022 года на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны прайшла МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ "Скарына і наш час ", арганізаваная кафедрай беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.
У канферэнцыі прынялі ўдзел вядомыя мовазнаўцы, літаратуразнаўцы, фалькларысты і мастацтвазнаўцы і маладыя навукоўцы - студэнты, магістранты, аспіранты, якія толькі пачынаюць свой шлях у навуку.
Канферэнцыя "Скарына і наш час" стала традыцыйнай на філалагічным факультэце. Ініцыятарам правядзення навуковых канферэнцый, прысвечаных вывучэнню творчай спадчыны Ф.Скарыны, быў прафесар Уладзімір Васільевіч Анічэнка, вядомы даследчык гісторыі ўсходнеславянскіх моў, славіст міжнароднага ўзроўню, адзін з пачынальнікаў беларускай скарыніяны і аднзін з ініцыятараў прысваення нашай вну ганаровага імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Першая канферэнцыя адбылася ў 1990 г. пад назвай «Скарынаўскія чытанні», наступныя дзве канферэнцыі — у 1994 і 1997 гг. прайшлі як Рэспубліканскія навуковыя канферэнцыі, а з 1999 г — як Міжнародныя навуковыя канферэнцыі. Сённяшняя канферэнцыя — 13.
Пра незвычайны лёс і навуковую дзейнасць Уладзіміра Васільевіча нагадала ўдзельнікам канферэнцыі Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч, д.філал.н., прафесар кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”.
Дэкан філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” к. філал. н., дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян прывітала ўдзельнікаў навуковай сустрэчы і расказала пра даследаванні жыцця і дзейнасці беларускага асветніка, якія адбыліся да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Вольга Аляксееўна Ляшчынская, д.філал.н., прафесар кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” расказала пра семантычныя адрозненні асобных фразеалагізмаў беларускай мовы.
Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні
- Подробности
- Просмотров: 477
26 лістапада 2021 г. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце быў дадзены старт мерапрыемствам, прысвечаным 140-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы. Кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта арганізавала і правяла традыцыйную, 13-ую па ліку, навукова-практычную канферэнцыю “Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні”. Прафесар кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Вольга Аляксееўна Ляшчынская выступіла анлайн на пленарным пасяджэнні з дакладам.
Абмеркаванне кандыдацкай дысертацыі
- Подробности
- Просмотров: 596
25.05.2021 адбылося пасяджэнне пашыранага навукова-метадычнага семінара кафедры беларускай мовы па абмеркаванні дысертацыйнага даследавання Слівец Вольгі Рыгораўны “Анамастычная прастора беларускай мастацка-біяграфічнай прозы другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя”, прадстаўленага на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова.
Саіскальнік вучонай ступені В.Р. Слівец выступіла з дакладам па тэме дысертацыі, дала аргументаваныя адказы на ўсе зададзеныя ёй пытанні прысутнымі. З водгукам апаніруючай арганізацыі аб дысертацыйным даследаванні выступіла прызначаны эксперт к.ф.н. дацэнт Шведава З.У.
У выніку галасавання (усе – “за”) вырашылі, што ёсць усе падставы для рэкамендавання дысертацыйнага даследавання Слівец Вольгі Рыгораўны “Анамастычная прастора беларускай мастацка-біяграфічнай прозы другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя” да абароны на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова.
Традыцыйная сустрэча на "Традыцыях..."
- Подробности
- Просмотров: 574
21 мая 2021 года ўстанова адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны і кафедра беларускай мовы праводзіла Міжнародную навуковую канферэнцыю “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”.
У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы Беларусі, Украіны, Расіі.
Асноўнае кола навуковых пытанняў форуму сталі:
Археалогія. Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
Традыцыйнае народнае мастацтва. Дойлідства. Жывапіс. Іканапіс. Кнігадрукаванне
Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
Стылістыка.
Гісторыя мовы. Этымалогія. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
Дыялекталогія.
Этналінгвістыка.
Мастацкая літаратура.
У гэтым годзе канферэнцыя адбывалася ўжо ў сёмы раз. Адметнасцю сённяшняй навуковай сустрэчы стаў анлайн-фармат. Замежныя ўдзельнікі канферэнцыі мелі магчымасць сустрэцца з беларускімі калегамі праз інфармацыйна-камп'ютарныя тэхналогіі.
Адкрыла канферэнцыю і прывітала ўдзельнікаў загдачык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Воінава.
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Фразеалогія ў кантэксце сумежных навук”
- Подробности
- Просмотров: 789
12 – 13 кастрычніка 2020 года на філалагічным факультэце Ужгарадскага нацыянальнага ўніверсітэта (Україна) адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Фразеалогія ў кантэксце сумежных навук”, наладжаная ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння доктара філалагічных навук прафесара В. М. Макіенкі, ганаровага старшыні Камісіі па славянскай фразеалогіі пры Міжнародным камітэце славістаў.
Подробнее: Міжнародная навуковая канферэнцыя “Фразеалогія ў кантэксце сумежных навук”