Сустрэча з вучнямі 8 класа школ Гомеля


26 мая 2017 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 8 класа школ Гомеля і Гомельскай вобласці, арганізаваная і праведзеная дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. Вучні 8 класа ўдзельнічалі ў алімпіядзе па беларускай мове на базе УА “ДАІРА”.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Вучняў правялі па ўсіх кафедрах, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым вучні наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І. Ф. Штэйнер правёў экскурсію вучняў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Асістэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Серыкава І.В. зацікавіла абітурыентаў магчымасцю вывучаць кітайскую мову, расказала пра перспектывы навучання на спецыяльнасці “Руская філалогія”.

Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі!

 

 





2011 Сустрэча з вучнямі 8 класа школ Гомеля . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates