Семінар настаўнікаў 30.11.17
30 лістапада 2017 года ў рамках правядзення рэспубліканскага семінара “Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”, арганізаванага Гомельскім абласным інстытутам развіцця адукацыі пры падтрымцы ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта для ўдзельнікаў семінара падрыхтавала выставу метадычнай літаратуры выкладчыкаў кафедры.
Каб паказаць настаўнікам – удзельнікам семінара – вынікі супрацоўніцтва кафедры беларускай мовы са школамі па ажыццяўленні навукова-даследчай і эксперыментальнай дзейнасці, працу з адоранымі вучнямі, прафесар кафедры В.А. Ляшчынская арганізавала выступленне вучняў 9 класа ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” Аляксандра Шпакоўскага і Аляксандрса Янкоўскіса (кіраўнік: настаўнік беларускай мовы і літаратуры С.У. Несцяровіч) з дэманстрацыяй навуковага праекта “Наш Скарына – наш герой”.
З.У. Шведава