Акцыя “Чытаем Купалу разам” у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце

Акцыя “Чытаем Купалу разам”, якая была арганізавана і праведзена прафесарам кафедры беларускай мовы  ГДУ імя Ф. Скарыны Ляшчынскай В.А.  26 лістапада ў чытальнай зале галоўнага корпуса, падхоплена іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Так, 20 снежня 2017 года яна была праведзена В.А. Ляшчынскай у  Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце. Актыўны ўдзел у ёй прынялі студэнты і выкладчыкі, супрацоўнікі гэтай навучальнай установы і вучань 5 класа гімназіі № 51 Аксёнаў Уладзіслаў, сын аднаго з выкладчыкаў,  якія чыталі вершы Купалы, урыўкі з яго паэм, выконвалі песні на словы вершаў беларускага песняра. Вяла акцыю В.А. Ляшчынская, якая акцэнтавала ўвагу прысутных на асобных, але выключна значных старонках з жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры. Усе атрымалі вялікае задавальненне і асалоду ад музыкі беларускага слова, ад пявучых радкоў Купалы.

 







2011 Акцыя “Чытаем Купалу разам” у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates