Курсавы сход па педагагічнай практыцы




29.01.2018 адбыўся курсавы сход па педагагічнай практыцы студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, арганізаваны факультэцкім кіраўніком практыкі, дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. На сходзе традыцыйна адбылася сустрэча будучых педагогаў з нашымі выпускнікамі, якія ўжо маюць педагагічны стаж работы ў школе і якія толькі пачалі працаваць – Трубкінай Т.В. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №26 г. Гомеля” і Лашкевіч А.А. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Гомеля”. У студэнтаў было шмат пытанняў аб ходзе практыкі, аб стане выкладання беларускай мовы ў школе, аб паводзінах дзяцей, аб вядзенні школьнай дакументацыі і інш. У сваіх выступленнях нашы госці зазначылі, што праца настаўніка вельмі складаная і патрабуе грунтоўнай прафесійнай падрыхтоўкі, і выказалі ўпэўненасць, што правільна выбралі сваю прафесію, а таксама пажадалі нашым студэнтам поспехаў, жадання працаваць з дзецьмі і выказалі ўпэўненасць, што ў іх усё атрымаецца.



2011 Курсавы сход па педагагічнай практыцы . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates