Кафедра беларускай мовы запрашае
Установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны"
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф.Скарыны
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускай мовы
сардэчна запрашаюць на адкрыццё і пленарнае пасяджэнне
V МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ
“Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся:
праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”,
якія адбудуцца 18 мая 2018 года ў 1 корпусе ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўд. 2-27 у 10.00
У адкрыцці канферэнцыі прыме ўдзел прарэктар установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” д.ф.н. прафесар А.М. Дземідзенка.
На пленарным пасяджэнні прагучаць даклады:
1 «Маладік маладой, ти на нєбє свєтой…»: Місяць у знаннях та віруваннях жителів Східного Полісся – Васяновіч Аляксандр Аляксандравіч, к. гіст. н., намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага навуковага цэнтру захавання культурнай спадчыны ад тэхнагенных катастроф (Кіеў, Украіна)
2 Каляндарныя абрады і песні Ельскага раёна – Новак Валянціна Станіславаўна, д. філал. н., прафесар, заг. кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” (Гомель, Беларусь)
3 Символическое значение мифонимов в малой несказочной прозе брянско-гомельского пограничья – Старадубец Святлана Мікалаеўна, д. філал. н., прафесар, заг. кафедры гуманітарных дысцыплін філіялу Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэту ў г. Навазыбкаве (Навазыбкаў, Расія)
4 Вобраз вадзяніка ў міфалагічнай прозе Гомельска-Бранскага памежжа: этналінгвістычны аналіз – Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, д. філал. н., прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” (Гомель, Беларусь)
5 Метадалагічныя праблемы параўнальнага вывучэння ўсходнеславянскіх тэрмінаграфічных традыцый – Шчэрбiн Вячаслаў Канстанцінавіч, к. філал.н., вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі (Мінск, Беларусь)
6 Гуманистические императивы творчества В. Быкова, О. Гончара и Г. Бёлля – Рамашчанка Людміла Іванаўна, д. філал. н., прафесар, прафесар кафедры ўкраінскай літаратуры і кампаратывістыкі Чаркаскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Багдана Хмяльніцкага (Чаркасы, Украіна)
7 Фразеалагізмы з кампанентам каўнер – рэпрэзентанты касцюмна-рэчавага кода культуры беларусаў – Ляшчынская Вольга Аляксееўна, д. філал. н., прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
8 Доступна освіта для філологів: масові відкриті онлайн курси – Шарова Таццяна Міхайлаўна, к. філал. н., дацэнт, загадчык кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Багдана Хмяльніцкага
На канферэнцыі будуць працаваць секцыі
"ГІСТОРЫЯ І КУЛЬТУРА УСХОДНЯГА ПАЛЕССЯ: НАРОДНЫЯ ЗВЫЧАІ І АБРАДЫ";
"ВУСНАЯ НАРОДНА-ПАЭТЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ";
"МОВА ФАЛЬКЛОРА";
"АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛІНГВІСТЫКІ";
"АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА".
Будзем рады бачыць усіх цікаўных славянскімі народнымі традыцыямі, культурнымі сувязямі славянскіх народаў, фальклорам і мовамі славян!