Флешмоб да Дня роднай мовы
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Адным з мерапрыемстваў, арганізаваных у гэты дзень студэнтамі і выкладчыкамі кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны, стаў флешмоб "Любі і ведай родную мову". Падчас флешмобу студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці "Беларуская філалогія" пратэсціравалі студэнтаў і выкладчыкаў іншых факультэтаў на веданне слоў беларускай мовы.