Вэбінар "Я перакладчык"

14 мая 2020 года студэнты групы БФ-21 ладзілі вэбінар “Я перакладчык”. Мерапрыемства стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў заняткаў па дысцыпліне “Семантыка, граматыка і стыль перакладнога тэксту”. На працягу вывучэння курса студэнты пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. вывучалі гісторыю і тэорыю перакладу, знаёміліся з асноўнымі прынцыпамі перакладчыцкай творчасці, вызначалі асноўныя механізмы стварэння перакладных тэкстаў розных тыпаў, а таксама выяўлялі асаблівасці індывідуальнага перакладчыцкага стылю вядомых перакладчыкаў літаратурных твораў на беларускую мову і з беларускай мовы.

 

Кожны з удзельнікаў вэбінару падрыхтаваў уласную творчую працу па перакладзе мастацкага тэксту з іншых моў на беларускую мову або з беларускай на іншыя мовы.

Студэнты самастойна абіралі твор для ўласнага перакладу. Адметна, што ўвага многіх удзельнікаў вэбінару была скіравана на паэтычныя творы, у працэсе перакладу якіх маладыя перакладчыкі не толькі паспрабавалі свае сілы ў перакладчыцкай творчасці, але і праявілі свае паэтычныя здольнасці.     

Будучыя навукоўцы і выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры як смелыя і актыўныя перакладчыкі з юнацкім задорам пераўзнавілі сродкамі беларускай і рускай мовы не толькі творы класікаў беларускай і рускай літаратуры, але і замежнай.

Прывядзём урыўкі некаторых перакладаў

А.С.Пушкін "Ліст Таццяны да Анегіна" пераклад Ангеліны Цапалавай

Да вас пішу ‑ чаго яшчэ тут?

Што я магу лістом сказаць?

Я ўпэўнена, што ў вашай волі

Мяне пагардай пакараць.

Вы, да маёй няшчаснай долі

Хоць кроплю жалю захавайце,

Мяне адну не пакідайце.

Спачатку я маўчаць хацела;

Паверце: сораму майго

Вы не пазналі б да таго,

Калі б надзею мела я

Хоць рэдка, хоць на тыдзень раз

У вёсцы нашай бачыць вас...

Кандрат Крапива "Гордый Кабан" пераклад Ангеліны Шчарбатай

Бывает, правда глаза колет…

Раз гнал пастух свиней на поле.

Один огромнейший Кабан,

Что обежал деревню всю,

За утро все углы обшарил,

Теперь такой вид имел важный

Что носа не достать и сажнем...

Сяргей Ясенін "На нябесным сінім блюде" пераклад Аляксандры Дрывайлы

На нябесным сінім блюде

Жоўтых хмар мядовы дым.

Мроіць ноч. Заснулі людзі,

Толькі я журбой стамім.

Аблокамі перакрыжаваны,

Салодкі дым ўдыхае бор.

За кольца нябесных расколін

Цягне пальцы схіл...

Гёте Блаженная тоскапераклад Катрын Ніцыеўскай

Скрыв от всех, вверяй разумно

Сердца раненого камень.

Тот восславлен, кто безумно

В жизни ищет смерти пламень.

И во тьме любовной ночи,

Где родился и рождаешь,

Свет свечей пускай источит

Чувство то, что ты питаешь...


1

 

 

2

 

 

3

 

 

2011 Вэбінар "Я перакладчык". Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates