Ведаем сваіх землякоў!!!

 1-2 лютага 2021 года студэнты групы  БФ-31 паўдзельнічалі ў анлайн-квэсце “Сыны свайго часу”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння І.П. Шамякіна і І.П. Мележа, які праводзіла Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча.

 

Квэст даў магчымасць нашым студэнтам узгадаць творчасць нашых выдатных пісьменнікаў Беларусі праз выкананне займальных інтэрактыўных заданняў.

Удзельнікаў квэсту чакалі 3 этапы: 

1) складанне слоў з асобных літар, дзе патрэбна было знайсці з набору літар прозвішчы герояў твораў І.П. Шамякіна і І.П. Мележа; 

2) класіфікацыя, патрэбна было суаднесці назву твора і пісьменніка, які яго напісаў;

3) запоўніць пропускі, дзе ўдзельніку неабходна было дапісаць жыццёвыя факты з біяграфіі і творчасці пісьменнікаў. 

Праходжанне квэсту дазволіла нашым студэнтам не толькі выпрабаваць уласныя веды, але дазнацца нешта новае з творчасці пісьменнікаў. Вынікі паказалі добрае веданне студэнтамі жыцця і творчасці нашых славутых пісьменнікаў. Студэнты Цапалава Ангеліна і Напрэенка Вікторыя ўзнагароджаны дыпломамі.

Дзякуем арганізатарам за цікавую магчымасць праверкі сваіх ведаў!

 

IMG-4994

 

IMG-4995

 

1

 

2011 Ведаем сваіх землякоў!!!. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates