Віктарына “Ведай, любі, шануй роднае слова!”

19 красавіка 2021 года ў рамках тыдня філалагічнага факультэта ў аўд. 2-1 адбылася віктарына “Ведай, любі, шануй роднае слова!”

Конкурс на лепшае веданне беларускага слова быў праведзены студэнтамі групы БФ-31 Дземідовіч Веранікай і Дрывайла Аляксандрай сярод беларускіх студэнтаў групы БФ-11 пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай мовы А.М.Воінавай і З.У.Шведавай.

 

Матэрыял да конкурсу, які складаўся з 6 тураў, падрыхтавалі студэнты групы БФ-31.

1 тур быў прысвечаны словам, якія пачынаюцца і заканчваюцца на літару “к”,

2 тур – словам безэквівалентнай лексікі,

3 тур – перыфразам,

4 тур – вершаваным шарадам,

5 тур – імёнам герояў твораў беларускіх пісьменнікаў па іх апісанні,

6 тур – загадкам.

Студэнтам спадабаўся такі конкурс на веданне слова, ён даў магчымасць акунуцца ў хараство і прыгажосць беларускага слова.

Лепшымі ўдзельнікамі сталі Фелькіна Анастасія, Міхалка Ангеліна і Фомічава Вольга, яны былі ўзнагароджаны невялікімі прызамі.

Дзякуем усім удзельнікам! 

IMG-5449

 

IMG-5450

 

IMG-5452

 

IMG-5453

 

IMG-5455

 

IMG-5456

 

IMG-5458

 

2011 Віктарына “Ведай, любі, шануй роднае слова!”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates