На дзень самакіравання
17.11.2021 у рамках Дня студэнта на філалагічным факультэце быў арганізаваны дзень самакіравання. Студэнты выконвалі абавязкі дэкана, намеснікаў, выкладчыкаў. Выкладчыкамі кафедры беларускай мовы С.А. Вяргеенка і З.У. Шведавай былі арганізаваны заняткі, якія праводзілі студэнты. На 3 курсе лекцыю па сучаснай беларускай мове чытала студэнтка БФ-31 Таццяна Пімінёнкава, якая выконвала і абавязкі дэкана; на 1 курсе студэнтка Анастасія Лаўрыновіч праводзіла практычныя заняткі па курсе “Уводзіны ў мовазнаўства”.