Прафарыентацыя працягваецца

20 студзеня 2022 года на выставе навуковых дасягненняў, інавацыйных распрацовак і незвычайных экспанатаў усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта з вучнямі 6 класа ДУА “Сярэдняя школа № 21 г.Гомеля”, вучнямі 8-9 класаў ДУА “Камуна-Ленінскі яслі-сад – базавая школа Чачэрскага раёна” і ДУА “Залескі яслі-сад – сярэдняя школа Чачэрскага раёна”, навучэнцамі ліцэя будаўнікоў і аўтамеханічнага каледжа. 

 

З рэкламай факультэта выступіла адказны за прафарыентацыйную работу З.У. Шведава, якая пазнаёміла вучняў з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, расказала аб асаблівасцях кожнай спецыяльнасці факультэта, магчымых стажыроўках за мяжой, умовах паступлення і пражывання, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш., адказала на пытанні.

Была праведзена цікавая гульня ў шарады “Адгадай слова”, якая выклікала інтарэс. За правільны адказ вучні атрымлівалі салодны прыз.

IMG-74fd06b8d8b41ee0e48008b4018efd87-V

 

IMG-5e54252a963d8a1cc635635d4db518bf-V

 

IMG-a5cc7e310828f148fafe67b6e57801d3-V

 

IMG-f4256123f48f5231d7ad3bc2c2fd5e41-V

 

IMG-623cbf84f008357d192d86a320cf8afb-V

 

2011 Прафарыентацыя працягваецца. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates