Прачытваць змест фразеалагізмаў – пазнаваць культуру свайго народа

Дзень роднай мовы на філалагічным факультэце, які штогод адзначаецца 21 лютага, працягвае сваё шэсце. Сёння, 22 лютага 2022 года, у аўдыторыі 2-27 адбылося чарговае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дню і такой важнай падзеі ў жыцці студэнтаў-філолагаў. Гэта конкурс і экскурс у гісторыю фразеалагізмаў “Прачытваць змест фразеалагізмаў – пазнаваць культуру свайго народа”, арганізаваны прафесарам кафедры беларускай мовы д. філал. навук В. А. Ляшчынскай са студэнтамі гр. БФ-31.

 

Студэнты актыўна прынялі ўдзел у конкурсе па вызначэнні не толькі семантыкі, часцінамоўнай прыналежнасці прапанаваных, як правіла, уласнабеларускіх фразеалагізмаў тыпу збор-дружына, ні два ні паўтара, людзьмі звацца, вароты пірагамі падпёрты, адбываць шарварку, як на Дзяды і многія іншыя, але і па “прачытванні” іх культурнага фону, той культурнай інфармацыі, што ляжыць у аснове іх узнікнення, адабраных кампанентаў-сімвалаў, створаных вобразаў, месца і ролі іх выкарыстання.

IMG-6989

 

IMG-6990

 

IMG-6988


 

2011 Прачытваць змест фразеалагізмаў – пазнаваць культуру свайго народа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates