Віктарына і конкурс чытальнікаў “Хараство беларускага слова”
22 лютага 2022 года ў рамках тыдня беларускай мовы на філалагічным факультэце ў аўд. 3-1, к. 1 адбылася віктарына і конкурс чытальнікаў “Хараство беларускага слова”, прысвечаныя Міжнароднаму Дню роднай мовы. Віктарына і конкурс чытальнікаў на лепшае веданне і дэкламацыю беларускага слова быў праведзены сярод студэнтаў групы СП-14 пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай.
Студэнтам спадабалася віктарына, дзе трэба было адгадаць ці перакласці беларускае слова. На конкурс чытальнікаў студэнты падрыхтавалі вершы Якуба Коласа, М. Багдановіча, М. Танка, Н. Гілевіча, П. Броўкі і іншых беларускіх паэтаў, што яшчэ раз дало магчымаць акунуцца ў хараство і прыгажосць беларускага слова.
Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны невялікімі прызамі.
Дзякуем усім удзельнікам!