“Ведай, любі, шануй роднае слова!”

У рамках тыдня беларускай мовы 22 лютага 2022 года на філалагічным факультэце ў аўд. 2-1 адбылася віктарына “Ведай, любі, шануй роднае слова!”. Конкурс на лепшае веданне беларускага слова быў праведзены са студэнтамі групы РИ-21 пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай. Матэрыял да конкурсу, які складаўся з некалькіх тураў, падрыхтавалі студэнты групы БФ-41. 1 тур быў прысвечаны адгадванню слова ў вершаваных шарадах, 2 тур – словам безэквівалентнай лексікі, 3 тур – перыфразам, 4 тур – загадкам.

Студэнтам спадабаўся такі конкурс на веданне слова, ён даў магчымасць акунуцца ў хараство і прыгажосць беларускага слова.

За актыўнасць і зацікаўленасць усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны невялікімі прызамі.

Дзякуем усім удзельнікам! 

IMG-7009

2011 “Ведай, любі, шануй роднае слова!”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates