Дзень адчыненых дзвярэй 2022

2 красавіка 2022 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ і каледжаў, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 50 навучэнцаў школ г. Гомеля (№ 12, 19, 39, 66, 72), Гомельскага кадецкага вучыліша, школ Гомельскай вобласці (Жлобін (СШ № 10), Чырвоны бераг), каледжаў (ГДПК імя Л.С. Выгоцкага, Аршанскі каледж ВДУ імя П.М. Машэрава).

Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі дэкан факультэта А.М.Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У.Шведава.

Загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства А.У.Нічыпорчык і загадчык кафедры беларускай мовы А.М.Воінава расказалі аб перспектывах спецыяльнасцей факультэта, магчымасцях авалодання мовамі, навуковай дзейнасці студэнтаў, стажыроўкай за межамі нашага ўніверсітэта і інш.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кабінетах і кафедрах факультэта, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым навучэнцы наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І.Ф.Штэйнер правёў экскурсію навучэнцаў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры І.М.Афанасьеў сустрэў вучняў у літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка”, дзе асаблівае ўражанне на вучняў аказаў расказ І. М. Афанасьева аб захаванні памяці пра герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Гомельскай вобласці, і заклікаў збіраць, запісваць успаміны сваіх блізкіх аб падзеях мінулай вайны.

Цікавую прэзентацыю факультэта падрыхтавала ініцыятыўная група студэнтаў 2-3 курсаў у складзе Алдакушкінай Ніны, Кутоўскай Веранікі і Пімінёнкавай Таццяны і лабаранта кафедры рускай і сусветнай літаратуры Лабановіч Анастасіі. Апранутыя ў беларускія і рускія народныя касцюмы, студэнты зацікавілі абітурыентаў правядзеннем інтэрактыўнай віктарыны з прызамі. Кутоўская Вераніка прадэманстравала майстар-клас па напісанні кітайскага іерогліфа ‘шчасце’. Самых актыўных удзельнікаў узнагародзілі білетамі на “Старшакурснік-2022”, які праходзіў у гэты ж дзень у 14.00.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі!

IMG-557653147928c5d257bbb1c38e4a56a7-V

 

IMG-c81402f265bf24670ecc0cca334a2015-V

 

IMG-815400c2b6100e1a04ffdd3369d6f683-V

 

IMG-f6132c85baa2acd8b80b7370d956548c-V

 

IMG-ba2337d0b4fcc493c228595897db3192-V

 

IMG-540a65e539346dea5ba890462ba034c8-V

 

IMG-f4d7d217bd5fd36ce9793bafe96d788c-V

 

IMG-a232630a9e71066853e014a138710490-V

 

IMG-bcf0b8c828de023c5ad77d114a536829-V

 

IMG-cbe9391d9463e0491706c41690ff50da-V

 

IMG-f39157798b84d34f35aa74cf4baad2cf-V

2011 Дзень адчыненых дзвярэй 2022. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates