Вынікi педагагічнай практыкі - 2015


18 лістапада 2015 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў  5 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася канферэнцыя па выніках педагагічнай практыкі, на якой прысутнічалі студэнты 4 курса. Практыка праходзіла ў шасці школах горада, дзве з якіх з’яўляюцца гімназіямі. Прадстаўнікі ад кожнай групы студэнтаў выказалі задавальненне базай практыкі, падзяліліся сваімі цяжкасцямі і радасцямі ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на клас, шкадавалі, што практыка доўжыцца толькі адну чвэрць. У ходзе практыкі амаль усе студэнты  ўпэўніліся ў правільным выбары сваёй будучай прафесіі і выказалі сваю любоў да дзяцей і жаданне працаваць у школе. Факультэцкі кіраўнік З.У. Шведава падвяла вынікі практыкі, падзякавала ўсім за добрую працу і агучыла ацэнкі, сярод якіх пераважаюць адзнакі ў 10 і 9 балаў. Па выніках практыкі быў аб’яўлены конкурс на лепшую прэзентацыю. Прадставілі сваё бачанне практыкі амаль усе групы студэнтаў. Усе прэзентацыі былі цікавымі, і кожная нечым уразіла. Бездакорнай па змесце і афармленні была прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №8 г. Гомеля. Прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №22 г. Гомеля, уразіла ўласным вершам аб ходзе практыкі.   

 























2011 Вынікi педагагічнай практыкі - 2015 . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates