Дыпломы атрыманы
- Подробности
- Просмотров: 218
Дыпломы 1 катэгорыі Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2021 года атрымалі:
Навуменка Хрысціна Рыгораўна, магістрант, навуковая работа “Фантастычны пачатак у прозе Л.Рублеўскай”, навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт;
Пімінёнкава Татьяна Валерьевна, Таццяна Валер'еўна, студэнтка 4 курса, група БФ-41, навуковая работа "Фальклорна-этнаграфічная спадчына Брагінскага раёна: лакальныя асаблівасці", навуковы кіраўнік Новак Валянціна Станіславаўна, прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар;
Шчалкун Маргарыта Сяргееўна, магістрант, навуковая работа “Слова і вобраз: моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка”, навуковы кіраўнік Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы.
Дыпломы Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2021 года
- Подробности
- Просмотров: 207
Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта атрымалі дыпломы 1 катэгорыі ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ 2021 года.
Пераможцамі 1 катэгорыі сталі:
Навуменка Хрысціна Рыгораўна, магістрант, навуковая работа “Фантастычны пачатак у прозе Л.Рублеўскай”, навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт;
Пімінёнкава Татьяна Валерьевна, Таццяна Валер'еўна, студэнтка 4 курса, група БФ-41, навуковая работа "Фальклорна-этнаграфічная спадчына Брагінскага раёна: лакальныя асаблівасці", навуковы кіраўнік Новак Валянціна Станіславаўна, прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар;
Шчалкун Маргарыта Сяргееўна, магістрант, навуковая работа “Слова і вобраз: моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка”, навуковы кіраўнік Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы.
XXIX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ: вынікі 1 этапу
- Подробности
- Просмотров: 362
У 2022 годзе XXIX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ праходзіць у два этапы.
На першым этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы былі разгледжаны камісіяй ГДУ імя Ф.Скарыны.
Камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны былі вызначаны пераможцы першага этапа конкурсу. Да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года конкурсу былі рэкамендаваны 6 работ:
1 Асёнчыкава-Бірукова Ангеліна Аляксандраўна, выпускніца магістратуры 2022 г. Работа “Вербализация эмоциональных концептов в художественной картине мира Ду Фу и Ли Цинчжао и особенности их перевода на русский язык”. Навуковы кіраўнік Коваль Уладзімір Іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства.
2 Напрэенка Вікторыя Віктараўна, выпускнік 2022 г. Работа “Фразеалагізмы з кампанентам вочы ў мове Я. Купалы: семантычны і граматычны аспекты”. Навуковы кіраўнік Шведава Зоя Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы, дацэнт.
3 Ніцыеўская Катрын Вячаславаўна, выпускнік 2022 г. Работа “Феномен страху і формы яго выяўлення ў сучаснай беларускай прозе”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
4 Пацягова Алена Аляксандраўна, выпускніца магістратуры 2022 г. Работа “Пікарэскны і авантурны раман як жанравыя інварыянты ў беларускай прозе ХХ – пач. ХХІ стагоддзя”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
5 Таргонская Ганна Уладзіміраўна, выпускнік 2022 г. Работа “Паэтыка цялеснасці ў беларускай лірыцы першай трэці ХХ стагоддзя”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
6 Шчарбатая Ангеліна Андрэеўна, магістрант. Работа “Дзеяслоўныя фразеалагізмы беларускай мовы: структура, семантыка, культура”. Навуковы кіраўнік Ляшчынская Вольга Аляксееўна, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы, прафесар.
Работы-пераможцы першага этапа конкурсу Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года адпавядаюць усім патрабаванням, у іх адлюстраваны актуальныя тэмы, у кожнай з работ прадстаўлена канцэптуальнае асэнсаванне праблемы; выпускнікі па абраных тэмах маюць публікацыі.
Усе работы будуць годна прадстаўляць філалагічны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года ў секцыі "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".
XXIX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў
- Подробности
- Просмотров: 204
У перыяд з 1 кастрычніка 2022 г. па 10 сакавіка 2023 г. праводзіцца XXIX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў. Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.
У 2022 годзе XXIX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ праходзіць у два этапы. На першым, універсітэцкім, этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы разглядаюцца камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны.
Пераможцы першага ўніверсітэцкага этапа конкурсу будуць рэкамендаваны да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года конкурсу. На другім (рэспубліканскім) этапе конкурсу навуковыя работы паступяць для разгляду ў конкурсныя камісіі па адпаведных навуковых секцыях.
Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта выкананыя ў накірунку "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".
Зборнік навуковых артыкулаў "Актуальныя праблемы філалогіі"
- Подробности
- Просмотров: 242
На пачатку навучальнага года выйшаў у свет 15 выпуск зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя праблемы філалогіі".
У зборніку навуковых артыкулаў “Актуальныя праблемы філалогіі” прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі, якія выразна характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі.
Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта, факультэта замежных моў і факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны” ў адпаведнай галіне гуманітарных даследаванняў.
Літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаны самым разнастайным праблемам класічнага і сучаснага, рускага і айчыннага вербальнага мастацтва. Акрамя прац манаграфічнага характару, дзе даследуюцца асаблівасці паэтыкі (адметнасці вобразна-сімвалічных структур, жанравая спецыфіка, тыпалагічныя сыходжанні і інш.), ідэйна-эстэтычных і светапоглядных канцэпцый асобных пісьменнікаў, у зборніку прадстаўлена нямала даследаванняў панарамна-аглядавага характару. Апошнія характарызуюцца даволі цікавымі падыходамі ў асэнсаванні актуальных праблем сённяшняга мастацтва слова і выбарам маладаследаваных ракурсаў разгляду літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў (экзістэнцыйныя праблемы, жанравыя мадыфікацыі і інш.). Акрамя таго, шэраг артыкулаў прысвечаны пытанням тэорыі літаратуры.
Лінгвістычныя артыкулы таксама закранаюць шырокі спектр праблем, звязаных з рознымі раздзеламі мовазнаўства: фразеалогіяй, гісторыяй мовы, анамастыкай, стылістыкай, лексікалогіяй і інш.
Артыкулы, змешчаныя ў трэцім раздзеле (“Фалькларыстыка і этнаграфія”), грунтуюцца на сабраным самімі аўтарамі матэрыяле і ўяўляюць сабой арыгінальныя даследаванні ў рэчышчы катэгорый “лакальнае”, “рэгіянальнае” і “нацыянальнае”. Шэраг артыкулаў разглядаюць актуальныя пытанні краязнаўства і этнаграфіі.
Еще статьи...
- Секцыйныя пасяджэнні LІ студэнцкай навуковай канферэнцыі
- Актуальные проблемы филологии 2022
- LI студэнцкая навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства» Пленарнае пасяджэнне
- На адкрыцці LІ універсітэцкай навуковай канферэнцыі «Дні студэнцкай навукі» і Дзён філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта