Экскурсія ў Гомельскі абласны музей ваеннай славы




05 лістапада 2014 года дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка для студэнтаў групы ФК-12 факультэта фізічнай культуры была арганізавана экскурсія ў Гомельскі абласны музей ваеннай славы. Студэнты пазнаёміліся з экспанатамі, якія распавядаюць пра цяжкія часы ваеннага ліхалецця, прайшлі па адкрытай пляцоўцы, дзе размешчана ваенная тэхніка. 



Экскурсия в музей-лабораторию Франциска Скорины




5 ноября 2014 года доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики Вергеенко С.А. для студентов групп ФК-21 и МЭ-21 экономического факультета была организована экскурсия в музей-лабораторию Франциска Скорины нашего университета. Несмотря на то, что студенты обучаются в ВУЗе второй год, им ещё не приходилось бывать в этом музее, поэтому ребята с интересом слушали рассказ К.С. Усовича о жизни и деятельности Франциска Скорины, а также об основных вехах развития нашего университета, его выдающихся студентах и сотрудниках. 

Подробнее: Экскурсия в музей-лабораторию Франциска Скорины

Нашы экскурсіі




31 кастрычніка і 6 лістапада 2014 года студэнты груп ФК-11 і ФК-13 факультэта фізічнай культуры разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка наведалі карцінную галерэю Г.Х. Вашчанкі. Студэнты прайшлі па залах галерэі, пазнаёміліся з работамі, якія выкананы ў розных жанрах. Вялікае ўражанне пакінула выстава “СВЕТ ФРЕСОК ДИОНИСИЯ”. Некаторыя фотаздымкі з гэтай і іншых выстаў прапануем вашай увазе.

 

Подробнее: Нашы экскурсіі

ІV Гомельская навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў




31 кастрычніка–1 лістапада на базе ДУА “Гомельская Ірынінская гімназія” адбылася ІV Гомельская навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў па сацыяльна-гуманітарных кірунках “Пошук”. К.ф.н., дацэнты кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Вяргеенка Святлана Анатольеўна, Кастрыца Алена Аляксандраўна і Палуян Алена Мікалаеўна былі членамі журы секцыі “Філалогія”, на якой са сваімі даследчыцкімі работамі выступалі навучэнцы агульнаадукацыйных школ, гімназій і сярэдніх спецыяльных устаноў розных рэгіёнаў Гомельскай вобласці. Лепшыя работы былі адзначаны дыпломамі.






V раённы конкурс-фестываль народнай творчасці




Кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” плённа супрацоўнічае з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага раённага выканаўчага камітэта. Аб гэтым сведчыць сумесна праведзеная летам 2014 года фальклорная экспедыцыя студэнтаў, выкладчыкаў і работнікаў устаноў культуры Гомельскага раёна. Таксама выкладчыкі кафедры штогод прымаюць ўдзел у правядзенні конкурсу-фестывалю народнай творчасці ў якасці членаў журы.

1 лістапада 2014 года адбыўся V раённы конкурс-фестываль народнай творчасці калектываў устаноў культуры і адукацыі Гомельскага раёна на базе Дома культуры в. Бярозкі. Загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, доктар філалагічных навук, прафесар В.С. Новак, якая была абрана старшынёй журы фестывалю, выступіла з прывітальным словам да ўдзельнікаў дарослых і дзіцячых калектываў, падкрэсліўшы пры гэтым важнасць захавання традыцыйнай народнай культуры.



Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates