Вынікі Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу

З 15 сакавіка па 15 мая 2021 на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу.

Асноўнымі мэтамі конкурсу стала папулярызацыя навуковай і інавацыйнай дзейнасці сярод студэнцкай моладзі, выяўленне філалагічнай культуры студэнтаў, развіццё іх творчых здольнасцей і цікавасці да навуковай дзейнасці.

На конкурс было прапанавана каля 50 навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вну Беларусі, Расіі, Украіны.

 

Кожная з работа з’яўлялася вынікам цікавых і актуальных навуковых даследаванняў студэнтаў.

Студэнцкія навуковыя работы размяркоўваліся па накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.

Па выніках конкурсу журы выявіла пераможцаў па кожным накірунку (1, 2, 3 месцы). Некаторыя работы атрымалі спецыяльныя ганаровыя дыпломы Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу.

Ганаровыя дыпломы Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу атрымалі навуковыя кіраўнікі асобных студэнцкіх навуковых работ, што прынялі ўдзел у конкурсе.

2011 Вынікі Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates