Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта 2023

 

14 красавіка 2023 года ў рамках LІІ універсітэцкай навуковай канферэнцыі «Дні студэнцкай навукі» і Дзён філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта.

На выставе былі паказаны зборнікі навуковых артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый з публікацыямі маладых даследчыкаў-філолагаў нашай вну.

Артыкулы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта на працягу 2022  публікаваліся не толькі ў зборніках міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх студэнцкіх канферэнцый, але і ў зборніках артыкулаў навуковых канферэнцый “дарослых” навукоўцаў.

Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта актыўна і пастаянна публікавалі вынікі сваіх даследаванняў у зборніках, якія выдаюцца на факультэце і ва ўніверсітэце.

Выстава сведчыць аб значным навуковым патэнцыяле маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта.

Зборнікі навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта выклікалі зацікаўленасць студэнцкай аўдыторыі.

Прысутныя на выставе студэнты таксама мелі магчымасць пазнаёміцца са зборнікамі матэрыялаў і артыкулаў студэнцкіх канферэнцый, што выдаваліся на працягу 2022 года.

Жадаем маладых даследчыкам навуковых дасягненняў!

 

IMG-20230414-123025

IMG-20230414-122645

IMG-20230414-122638

IMG-20230414-122628

IMG-20230414-122617

IMG-20230414-122612

 

IMG-20230414-123024
хостинг файлов гугл

 

IMG-20230414-123024

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2011 Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта 2023. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates