Навіны НВФЛ

Убачыла свет чарговая кніга з серыі “Мая малая радзіма”, прысвечаная традыцыйнай народнай культуры беларусаў Брагіншчыны – “Зямля ў сонечных далонях” (аўтары-ўкладальнікі В.С. Новак, У.І. Коваль,А.А. Кастрыца, В.К. Шынкарэнка, Т. М. Дубяк і інш.). Традыцыі і абрады, прыкметы і павер’і, замовы і міфалагічныя апавяданні, зафіксаваныя падчас палявых экспедыцый, расповеды пра знакамітых людзей Брагіншчыны і яе гістарычны лёс, расказаныя ўраджэнцамі раёна, а таксама літаратурная і гістарычная спадчына, моўныя даследаванні знайшлі сваё адлюстраванне на старонках кнігі. Аўтары артыкулаў, змешчаных на старонках гэтага комплекснага выдання, унеслі вялікі ўклад у справу захавання і папулярызацыі народнай культуры. І гэта невыпадкова, паколькі ёсць у чалавека такая місія – любіць Радзіму і народ.

У стварэнні сапраўднай энцыклапедыі духоўнага жыцця Гомельшчыны прынялі ўдзел актыўныя наведвальнікі нашай лабараторыі, сярод іх Таццяна Піміненкава.

Падбрабязна пра выданне.

 




З 15 сакавіка па 15 мая 2021 на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу. На конкурс было прапанавана каля 50 навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вну Беларусі, Расіі, Украіны. Кожная з работа з’яўлялася вынікам цікавых і актуальных навуковых даследаванняў студэнтаў. Студэнцкія навуковыя работы размяркоўваліся па накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.

Студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта (група БФ-21) ГДУ імя Ф. Скарыны і ўдзельнік студэнцкай навукова-даследчай фальклорнай лабараторыі Таццяна Пімінёнкава стала пераможцам у накірунку Фальклор і этнаграфія.

Навуковая работа Таццяны "КАЛЯДНА-НАВАГОДНІЯ АБРАДЫ МАЛОЙ РАДЗІМЫ (НА АСНОВЕ ФАЛЬКЛОРНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ ВЁСАК АЛЯКСЕЕЎКА І  КРЫЎЧА БРАГІНСКАГА РАЁНА ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ )" была вылучана кампетэнтным журы конкурсу на 1 месца. 

Навуковае вывучэнне фальклору родных мясцін не ўпершыню прыцягвае ўвагу Таццяны. Яна з'яўляецца аўтарам некалькіх работ, прысвечаных духоўнай культуры малой радзімы і пастаянным удзельнікам Рэспубліканскіх і Міжнародных навуковых канферэнцый.

Разам з тым Таццяна актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці ўніверсітэта. З'яўляецца старастай групы і прымае ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, якія ладзяцца на факультэце.

Жадаем Таццяне поспехаў і новых навуковых дасягненняў!

IMG-20210519-092236

 

IMG-20210519-092245

 

IMG-20210519-092246

 

 

 

 

 

28-29 апреля 2021 года на базе  Московского государственного лингвистического  университета состоялась I Научно-практическая студенческая конференция «Актуальные проблемы современной лингвистики», посвящённая 60-летию первого полёта в космос. В работе конференции приняли активное участие студенты и магистранты филологического факультета, выполняющие научные работы по кафедре русской и мировой литературы.

Выражаем благодарность участнице СНИЛ «Навукова-вучэбная фальклорная лабараторыя », выступившей на конференции со следующими докладами

Пиминёнковой Татьяне Валерьевне

Доклад "Особенности празднования Коляд (Рождества) в деревнях Алексеевка и Кривча Брагинского района Гомельской области Беларуси"

Научный руководитель – Новак Валентина Станиславовна, ГГУ им Ф.Скорины, доктор филологических наук, профессор, профессор кафедры русской и мировой литературы

1

 

 

 

IMG-33f3aa4bc0e06f831ecc0b7cf9930b95-V

 

IMG-451a97740de1f366675973a74f1ef400-V

 

IMG-ad34b465229998a3157d581b85893df7-V

В работе конференции принимали участие учёные из России, Беларуси, Болгарии, Польши и Туниса. Чтение докладов сопровождалось обсуждением и заинтересованным обменом мнениями, что, безусловно, стало ценным опытом для начинающих исследователей. Участие в конференции международного уровня стало возможным благодаря договору о сотрудничестве, заключённому между Московским государственным лингвистическим университетом и Гомельским государственным университетом имени Франциска Скорины. 

 

 

 

 

IMG-fc7741293c7fdd40202212b5bcfcb1f5-V

14 красавіка 2021 года ўдзельнікі лабараторыі прынялі адбылося ўдзел у пасяджэнні секцыі “Фалькларыстыка” L студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні стдэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства", што адбываецца традыцыйна на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф.Скарыны. Удзельнікамі секцыйнага пасяджэння з’яўляліся не толькі студэнты спецыяльнасцей  “Беларуская філалогія”, “Руская  філалогія”, але і студэнты групы А-11 факультэта замежных моў.

Кіраўніцтва секцыяй ажыццяўлялі прафесар, д.ф.н. Новак В.С. і студэнтка 3 курса Аляксандра Дрывайла. Сярод дакладаў, з якімі выступілі студэнты, прыемнае ўражанне пакінулі  “Радзінна-хрэсьбінныя абрады і звычаі в. Бабічы Чачэрскага раёна”, “Образ домового в английской и белорусской традиционной культуре”, “Асаблівасці святкавання Каляд у вёсках Аляксееўка і Крыўча Брагінскага раёна Гомельскай вобласці” і інш. Студэнты групы БФ-11, перад якімі выступалі ўдзельнікі студэнцкай навуковай канферэнцыі, адзначылі, што ім было  цікава, а інфармацыя пра міфы, абрады і звычаі ўсходнеславянскіх  і англійскага народаў надзвычай карыснай.

IMG-0a11ceeb4405c51f110f6df21793df09-V

 

IMG-0c858e9eab804c1f3c5c0ad33778d891-V

 

IMG-0ea11f91ed093efd6360d869cee530a6-V

 

IMG-3b17042ef86735dbe3777d4e74af43a7-V

 

IMG-6bf835cc62f791fdb1dfa1c3da85db0f-V

 

IMG-7f38137bd799d032f209cf2b5cde30d6-V

 

IMG-55b357ae490d3c491ee91776caee4f90-V

 

IMG-59df032089cdf1a531902b409459fb51-V

 

IMG-054275f03cd3e7fd07b8cdaff3a28819-V

 

IMG-900566f03c40f101cdcbc422cb16ed4d-V

 

IMG-a5b734703a9da2d969c087fda20103f3-V

 

IMG-d35055001caba8752eee7833e6c29ee0-V

 

IMG-dee0eea398c811f3f59aaef732d2a9d9-V

 

 

 

22 октября 2020 г. участники СНИЛ выступили в Славянской библиотеке в рамках проведения ежегодных встреч "Абрады славянскага люду". 

В читальном зале Славянской библиотеки состоялась настоящая свадьба – фольклорное мероприятие из цикла «Абрады славянскага люду». Организатором и руководителем выступил филологический факультет ГГУ имени Ф. Скорины. Участниками обряда стали студенты геолого-географического и филологического факультетов Гомельского госуниверситета.
В театрализованной постановке ребята показали гостям некоторые досвадебные традиции, которые существовали и существуют до сих пор на Гомельщине: сватовство, выпечка каравая и т.д. Ведущие рассказали об интересных моментах свадебных обрядов Гомельского Полесья, и отметили, что наблюдается тенденция к их возрождению. Постановка сопровождалась живой музыкой, песнями, танцами. В конце мероприятия к присутствующим обратилась почетная гостья – Вера Савельевна Генаш – племянница известного белорусского писателя Ивана Мележа, экс-преподаватель филфака. Она поблагодарила организаторов и участников за такое яркое и веселое представление и пожелала «молодым» здоровья и настоящей любви. 

Мероприятие организовали и провели преподаватели и студенты филологического факультета Скоринского государственного университета: доктор филологических наук, профессор русской и мировой литературы Валентина Станиславовна Новак, кандидат филологических наук, доцент кафедры белорусского языка Светлана Анатольевна Вергеенко и студентка 3 курса Александр Дрывайло.

Подробнее про мероприятие

 

1

 

  2

 

3

 

4

 

5

 

6

 

7

 

8

 

9

 

10

11


13

 

14

 

15

 


 


 


 


 


 

 

 

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны традыцыйна вясной адбываецца студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”

З 09.04.20 по 30.04.20 праводзіцца ХLIX студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”.

У гэтым годзе пасяджэнні адбываюцца ў дыстанцыйным рэжыме.

Кафедра рускай і сусветнай літаратуры і навукова-вучэбная фальклорная лабараторыя арганізавала пасяджэнне секцыі канферэнцыі “Фалькларыстыка”. Усе ўдзельнікі навуковага пасяджэння прымаюць актыўны ўдзел у НВФЛ і на канферэнцыі паказалі ў дакладах вынікі сваіх навуковых даследаванняў. Студэнты захоплена распавядалі пра ўласныя назіранні над фальклорным матэрыялам.

Лепшыя даклады будуць рэкамендаваны да друку.


 

Студэнтка групы БФ-21 Дрывайла А.У. прадставіла матэрыялы даклада па вясельнай абраднасці ў вёсках Чамярысы і Хракавічы Брагінскага раёна для ўдзелу ў канферэнцыі “VII Международная культурно-просветительская программа “Славянские встречи”” (9-10 снежня 2019 года) (для студэнтаў назва канферэнцыі –  «Шаг в науку: проблемы, поиски, решения»), а таксама Дрывайла А.У.  прыняла ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Святло Скарынавых ідэй”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В. Анічэнкі, падрыхтавала даклад “Тапаніміка аграгарадка Чамярысы Брагінскага раёна”.


25 кастрычніка 2019 года студэнты як члены навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі прынялі ўдзел у ІНТЭРНЭТ-ЛАБАРАТОРЫІ “Онлайн-респондент и его социолингвистический портрет: Российско-белорусский этнолингвистический полюс: Брянск – Гомель / Витебск / Могилёв”. У межах правядзення тэхналагічнай пляцоўкі “Особенности проведения масленичного обряда на территории восточнославянского пограничья” студэнтамі быў прадэманстраваны фрагмент святкавання Масленіцы на тэрыторыі Гомельшчыны. У якасці рэспандэнта была запрошана жыхарка г. Гомеля Майсеенка Любоў Барысаўна,1946 г.н., ураджэнка в. Рафалаў Брагінскага раёна, якая доўгі час пражывала ў в. Рудня Жураўлёва Брагінскага раёна


17 красавіка 2019 г. на філалагічным факультэце паспяхова прайшло пасяджэнне секцыі “Фалькларыстыка” штогадовай студэнцкай навуковай канферэнцыі, удзел у падрыхтоўцы якой прынялі прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры Новак В.С., аспірант ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Яніна Гулевіч і  студэнты філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. Было заяўлена 10 дакладчыкаў, сярод якіх былі студэнты 1, 2 і 4 курсаў нашага факультэта, а таксама магістрант факультэта замежных моў. Усе будучыя навукоўцы падрыхтавалі свае даклады  добрасумленна і з натхненнем прадставілі іх аўдыторыі.

 

Прысутныя слухалі з зацікаўленасцю і задавалі шмат пытанняў. Тэматыка дакладаў была разнастайная. Дзякуючы магістранту  факультэта замежных моў Шыдлоўскай Вользе, цікава было даведацца, пра семантыку колераў  ва ўсходнеславянскай і англамоўнай культурах. Студэнтка Чыкізава Таццяна з захапленнем прадэманстравала сувязь фальклору з творчасцю А.С. Пушкіна. Увагу аўдыторыі выклікалі таксама даклады Напрэенка Вікторыі і Дрывайла Аляксандры пра вясельную абраднасць Чачэрскага і Брагінскага раёнаў.  Пра этапы радзінна-хрэсьбіннага абраду і традыцыйныя народныя элементы, што захоўваюцца і сёння ў святкаванні  хрэсьбін дазналіся з даследавання, падрыхтаванага студэнткай другога курса Шчалкун Маргарытай на аснове уласных палявых запісаў, зробленых падчас фальклорнай практыкі на тэрыторыі Брагінскага  раёна. Не менш цікавым было і выступленне Шчарбатай Ангеліны па радзінна-хрэсьбіннай абраднасці Акцябрскага раёна. Арыгінальным атрымаўся даклад і ў студэнткі Дзядковай Алесі пра ўнікальны абрад “пераносу свячы”  на Чачэршчыне. Усе студэнты ажывіліся і і актыўна абмяркоўвалі творчы даклад Ніцыеўскай Катрын  пра асаблівасці міфалагічнага светапогляду жыхароў Буда-Кашалёўскага раёна. Аўдыторыя была ўзрушана і зацікаўлена звесткамі інфармантаў  пра ведзьмакоў і міфалагічнымі апавяданнямі пра нячыстую сілу.

Пасяджэнне атрымалася “жывое” і вельмі змястоўнае. Хочацца падзякаваць усім студэнтам за іх навуковую працу і даклады і пажадаць поспехаў у далейшых навуковых даследаваннях.

 

 

 

         

Студенты групы БФ-21 філалагічнага факультэта  ГДУ ім. Ф. Скарыны 28 лістапада 2018 года прынялі ўдзел у XV Шырмаўскіх чытаннях, што праводзіліся на філалагічным факультэце БДУ (г. Мінск).

Падчас навуковага форуму адбылася прэзентацыя кніжнай выставы работ выдатнага этнамузыказнаўцы, фалькларыста, харавога дырыжора, кампазітара У.І. Раговіча, прысвечаная 80-годдзю з дня яго нараджэння. На прэзентацыі выступілі загадчык бібліятэкі філалагічнага факультэта і эканамічнага факультэта БДУ Ж.С. Карповіч і дактарант Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Н.Г. Мазурына.

На ўрачыстым адкрыцці Чытанняў прысутнічаў прафесар кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ В.П. Рагойша, а таксама загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў В.В. Калацэй, дацэнт кафедры беларускай музыкі, метадыст І-й катэгорыі кабінета традыцыйных музычных культур Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Л.Ф. Баранкевіч.

Асаблівую ўвагу выклікаў семінар-дыскусія “Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія: пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху”. У ёй прымала ўдзел доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Шамякіна Т.І.

Удзельнікі Навуковых чытанняў абменьваліся вынікамі сваіх навуковых даследаванняў на пасяджэннях 4 секцый:

-         старшыня 1 секцыі – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэту БДУ Т.В. Лук’янава;

-         старшыня 2 секцыі – аспірант кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ В.В. Прыемка;

-         старшыня 3 секцыі – загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэорыі літаратуры БДУ Т.А. Марозава.

-         старшыня 4 секцыі – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ С.В. Шамякіна. 

На пасяджэнні 3 секцыі свае даклады прачыталі студэнты 2 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Ю.А. Арэшка і Я.М. Пархоменка “Народная дэманалогія Гомельшчыны: ведзьма, дамавік”.

А ў 4 секцыі ўдзельнічалі студэнты 2 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны М.С. Шчаўкун з дакладам “Радзінна-хрэсьбінная абраднасць Добруша”, М.С. Язерская і А.А. Кузьміч з дакладам “Народная міфалогія Брагіншчыны ў сучасных запісах”.

 

1

 

 

2

 

 

3

2011 Новости НУФЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates