Міжнародны навукова-метадычны семінар “Трэнды ў адукацыі”
- Подробности
- Просмотров: 1630
З 21 па 23 сакавіка 2019 года адбыўся Міжнародны навукова-метадычны семінар “Трэнды ў адукацыі”. Саарганізатарамі семінара выступілі Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Мелітопальскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкага, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя ф. Скарыны.
Асноўная тэма семінара – выкарыстанне электронных сродкаў навучальнага прызначэння ў працэсе выкладання філалагічных дысцыплін, анлайн-курсы ў падрыхтоўцы капетэнтнага спецыяліста-філолага, медыяграматнасць у сучасным грамадстве.
Міжнародны навукова-метадычны форум праводзіўся на базе філалагічнага факультэта нашай вну і стаў слушным працягам трывалага і плённага супрацоўніцтва кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны з філалагічным факультэтам Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Багдана Хмяльніцкага (Запарожская вобласць, Украіна).
Адкрыла метадычны форум дэкан філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны, к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян.
Госці з Украіны – выкладчыкі кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Багдана Хмяльніцкага – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры Таццяна Міхайлаўна Шарова, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры Аліна Віктараўна Зямлянская, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры Сяргей Уладзіміравіч Шароў цікава і займальна распавялі пра ўкараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у працэс прафесійнай падрыхтоўкі будучых філолагаў.
Заяўленая тэма навукова-метадычнага семінара выклікала захапленне не толькі выкладчыкаў і студэнтаў ГДУ імя Ф. Скарыны. Майстар-класы ўкраінскіх і беларускіх калег наведалі прадстаўнікі іншых вну г. Гомеля, аб’ектам навукова-метадычнай дзейнасці якіх з’яўляецца выкладанне філалагічных дысцыплін. У рабоце семінара прыняла ўдзел загадчык кафедры замежных моў Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Анатольеўна Бароўская.
Уласным метадычным вопытам выкладання лінгвістычных дысцыплін падзяліліся з калегамі выкладчыкі ГДУ імя Ф. Скарыны, сярод якіх – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч.
Ганаровыя граматы, падзякі і сертыфікаты аб удзеле ў семінары ўручыла загадчык кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Воінава.
Подробнее: Міжнародны навукова-метадычны семінар “Трэнды ў адукацыі”
Окончательное распределение выпускников
- Подробности
- Просмотров: 1351
ОБЪЯВЛЕНИЕ
2 апреля 2019 г. в 09.40 состоится окончательное распределение выпускников филологического факультета
1 и 2 ступени высшего образования
(4 корпус, 2 этаж, конференц-зал)
ЯВКА ОБЯЗАТЕЛЬНА!
З СОНЦАМ І БЛІНАМІ МАСЛЕНІЦА З НАМІ
- Подробности
- Просмотров: 1705
Правесці зіму і сустрэць вясну запрасілі гасцей у залу Гомельскай спецыялізаванай славянскай бібліятэкі на тэатралізаванае свята “Масленіца” студэнты-першакурснікі філалагічнага, гістарычнага факультэтаў і факультэта фізічнай культуры ГДУ імя Ф.Скарыны.
Не толькі моладзі ўніверсітэта, сярод якой былі таксама кітайскія і туркменскія студэнты, але і жыхарам г. Гомеля, актыўным чытачам славянскай бібліятэкі, было цікава пазнаёміцца з асноўнымі абрадавымі момантамі Масленіцы – аднаго з самых старажытных славянскіх святаў.
Выдатна справіліся з ролямі вядучых Ганна Андрушчанка, Аляксандра Дрывайла, Вікторыя Напрэенка, Лідзія Дубіна і Вераніка Дземідовіч, якія расказалі аб тым, якую назву меў кожны дзень масленічнага тыдня, як нашы продкі іх адзначалі. Першы дзень Масленкі – “Сустрэча”, другі –“Зайгрышы”, падчас якога дзяўчаты і хлопцы каталіся на санках, выглядалі сабе жаніхоў і нявест. Серада – “Лакамка”: цешчы пяклі бліны і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб іх пачаставаць.Чацвер называўся “Днем Святога Уласа”. Лічылася, што ў гэты дзень павінен першы раз праспяваць жаваранак.”Цешчыны вячоркі” былі ў пятніцу: зяці запрашалі цешчаў у госці на бліны. У суботу –“Залоўкіны пасядзелкі”: нявестка збірала да сябе ў госці ўсю мужаву радню. Апошні дзень Масленіцы ў народзе называўся “Прабачальная бяседа”. У гэты вечар усе родныя прасілі адзін у аднаго прабачэння. Кульмінацыйнай дзеяй было спальванне саламянага чучала--сімвала зімы, каб даць дарогу вясне.
Сцэнарый свята, падрыхтаваны студэнтамі пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара В.С.Новак, арганічна дапаўнялі гледачы, якіх вядучыя ўключалі ў дзеянне гульнямі, жартамі і загадкамі. Стаць у карагод гульні “Падушачка”, у “Паву “ гуляць – дзевак цалаваць”, паўдзельнічаць у спаборніцтвах, хто хутчэй з”есць па сем бліноў, выказалі жаданне студэнты з Туркменіі і Кітая, для якіх беларускія традыцыі і стравы -- сапраўдная экзотыка. Зала падтрымлівала іх гарачымі апладысментамі, а узнагародай за актыўнасць сталі салодкія прызы.
Трапны гумар, добрая, зладжаная гульня студэнтаў-акцёраў Станіслава Сільчанкі, Уладзіслава Бяздольнага, Цімафея Міхаленкі, Марыі Кочкінай, Таццяны Чэкан, Эдуарда Дарашэвіча, Руслана Прахарэнкі, Ганны Якавенка надавалі святу дынаміку і сапраўдную весялосць. Зала поўнілася прыгожымі, звонкімі галасамі Ангеліны Цапалавай, Катрын Ніцыеўскай, Дар”і Матлаховай, Ангеліны Шчарбатай, якія пад акампанемент баяніста Мікалая Гатальскага спявалі абрадавыя песні і жартоўныя прыпеўкі.
Госці свята ўпэўніліся ў тым, якія здатныя на розныя выдумкі і штукарствы былі нашы продкі. Чаго толькі варты звычай “цяганне калодкі” маладым хлопцам і дзяўчынай, як пакаранне за тое, што не ажаніўся і не выйшла замуж да Мясаеда, і каб не насіць гэты цяжар, яны павінны былі адкупіцца грашыма ці пачастункамі.
Гледачы шчыра дзякавалі студэнтам за далучэнне да беларускіх фальклорных традыцый, за тое, што разам весяліліся, гулялі, бліны каштавалі і вясну прывіталі.
Тамара ДУБЯК.
Лекционное занятие для выпускников
- Подробности
- Просмотров: 1281
27 марта 2019 года в 10.00 в актовом зале корпус №1) состоится лекционное занятие для выпускников «Особенности регулирования труда, права и гарантии молодых специалистов»
Лектор: Борисенко Татьяна Геннадьевна
(Гомельское областное управление Департамента государственной инспекции труда)
Еще статьи...
Подкатегории
-
Специальности
- Кол-во материалов:
- 1
-
Специальности
- Кол-во материалов:
- 1
-
Деканат
- Кол-во материалов:
- 1
-
История нашего факультета
- Кол-во материалов:
- 1
-
ДЕСЯТЬ ПРИЧИН ДЛЯ ПОСТУПЛЕНИЯ
- Кол-во материалов:
- 1
-
О нас говорят
- Кол-во материалов:
- 2
-
Медиапроект
- Кол-во материалов:
- 1