Мудрые беседы

 Не существует пути к счастью. Счастье — это и есть путь. 

Уэйн Дайер

9 марта на филологическом факультете состоялась очень интересная встреча с протоиереем Вадимом Качаном. Говорили о счастье взрослых и детей, таком разном и, вместе с тем, таком похожем, рассуждали о любви и понимании, которые не существуют отдельно друг от друга, размышляли о себе и своём предназначении, о принятии себя и толерантном отношении к другим. Вадим Качан ответил на вопросы студентов, которые, следует отметить, достаточно полемичны в условиях современного общества, – об эвтаназии, однополых браках и т.д.  Встреча получилась довольно интересной и содержательной: каждый для себя сделал какой-то нужный именно ему вывод и выбор, возможно, даже принял какое-то важное решение. Конечно, единого рецепта счастья для всех не существует, но, пожалуй, я позволю себе согласиться с героем мультфильма «Малыш и Карлсон», который на вопрос о том, как сделать людей счастливыми, даёт по-детски наивный, но такой мудрый ответ: «Надо дать им радость, любовь и немного варенья!»

Зам.декана филолологического факультета по ВР Е.А. Кастрица

 

 

Выставка живописи "Родные берега"

25 февраля 2020 г. члены кафедры РОСЯ приняли участие в открытии выставки живописи художника Александра Изофатова в Российском центре науки и культуры в Гомеле.

Наши достижения 2019-2020

 

 

Прафарыентацыйная работа

У межах прафарыентацыйнай работы прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава разам са студэнтамі Яўгенам Пархоменка і Аляксандрай Дрывайла правяла лекцыю ў сярэдняй школе № 37 г. Гомеля. А. М. Мельнікава расказала пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў галоўнай навучальнай установы Гомеля. Школьнікі старэйшых класаў з вялікай цікавасцю азнаёміліся з прэзентацыяй і відэаролікамі пра філалагічны факультэт, якую падрыхтавалі студэнты. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы.

НА ШЛЯХУ ДА НОВЫХ ВЯРШЫНЬ!

З 13 па 16 студзеня на базе аграрна-тэхнічнага ліцэя г. Гомеля праходзіў трэці тур Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У мерапрыемтсве бралі ўдзел 102 навучэнцы Гомеля і Гомельскай вобласці. Членамі журы былі выкладчыкі кафедр беларускай мовы і беларускай літаратуры УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”.

Сёлета алімпіяда праходзіла ў два туры. У першы дзень удзельнікам прапанавалі напісаць водгук на паэтычны (9 і 11 класы) і празаічны (10 клас) твор. Водгук на мастацкі твор належыць да  найбольш складаных і адказных конкурсаў алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.  Ён з’яўляецца відам працы творчага характару, які набліжаецца па сваіх канонах да сачынення-разважання, эсэ, рэцэнзіі. Для яго напісання няма абавязковых схем, гатовых шаблонаў, і гэта  стварае  для канкурсантаў пэўныя цяжкасці. У цэлым алімпіяднікі справіліся з пастаўленымі перад імі задачамі, правільна вызначылі тэму, ідэю, кола праблем, абгрунтавалі аўтарскую пазіцыю. Прыемна, што было даволі шмат работ, дзе вучні прадэманстравалі свой чытацкі кругагляд, здолелі нешта сказаць пра аўтара, назваць творы іншых аўтараў.

У другі дзень навучэнцы выконвалі комплексную работу, якая складалася з 10 заданняў і ахоплівала практычна ўсе раздзелы мовы і літаратуры: арфаграфію, фразеалогію, стылістыку, марфалогію, сінтаксіс, тэорыю літаратуры. Былі заданні творчага характару: па апісанні пазнаць аўтара і твор і напісаць тэкст буктрэйлера да гэтага твора; прыдумаць трыялет, выкарыстаўшы ў якасці пачатку прапанаваныя радкі; рашыць красворд.

45 удзельнікаў атрымалі дыпломы першай, другой і трэцяй ступені. Для вучняў 11 класа такія дыпломы даюць магчымасць паступаць на філалагічны факультэт нашага ўніверсітэта без экзаменаў.

 

 

 

Подкатегории

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates