Беларусь і Украіна: культурныя сувязі ў кантэксце часу

30.10.20 для студэнтаў 4 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” была праведзена адкрытая лекцыя доктара філалагічных навук прафесара кафедры ўкраінскай літаратуры і кампаратывістыкі Інстытута ўкраінскай філалогіі і сацыяльных камунікацый Чаркаскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Багдана Хмяльніцкага Л.І Рамашчанка на тэму "Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі".

Сваю лекцыю Л.І. Рамашчанка пабудавала храналагічна, пачынаючы ад 17 стагоддзя, падала шматлікія звесткі пра ўраджэнцаў беларускіх земляў, якія пакінулі значны след ў гісторыі і культуры Украіны, акрэсліла тыпалагічныя сыходжанні ў творах беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.

Лекцыя вылучалася змястоўнасцю і насычанасцю матэрыялу. Была прадэманстравана змястоўная прэзентацыя. Па просьбе студэнтаў Людміла Іванаўна чытала лекцыю на ўкраінскай мове. Пры гэтым паказала і выключнае валоданне беларускай. Асабліва захоплена студэнты віталі дэкламацыю перакладаў вершаў украінскіх пісьменнікаў на беларускую мову. Лекцыя пакінула самыя станоўчыя ўражанні.

 Прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава

 

 

 

Пароль - хто такі Лех Валенса?

На філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя кнігі Інесы Плескачэўскай “Без жалезнай заслоны”.

Аўтар – ураджэнка Гомеля. Закончыла філасофскае аддзяленне БДУ. Сем гадоў працавала ў сістэме Міністэрства замежных спраў, у тым ліку ў беларускіх пасольствах у Латвіі і Вялікабрытаніі. Больш за 12 гадоў была карэспандэнтам газеты “СБ. Беларусь сегодня” і АНТ у Кітаі. Зараз – карэспандэнт СБ у Еўрасаюзе.

Аўтар некалькіх кніг і дакументальных фільмаў. Узнагароджана прэміяй “Телевяршыня”. Лаўрэат трох міжнародных журналісцкіх конкурсаў.

У 2018 годзе Інеса Мікалаеўна прэзентавала студэнтам філалагічнага факультэта кнігу «Исторические прогулки с Франциском Скориной», а сёння знаёміць нас з новым творам  – “Без жалезнай заслоны”.

Праект “Без жалезнай заслоны” прысвечаны краінам былога сацыялістычнага лагера. Аўтар пабывала ў Германіі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Польшчы, Балгарыі і Румыніі. Інеса Мікалаеўна расказала пра ідэю праекта, выбар менавіта такіх краін, свае сустрэчы  з рознымі асобамі – кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў таго часу, бізнесменамі, эканамістамі, артыстамі і мастакамі, простымі жыхарамі.

Гэта кніга расказвае пра кардынальныя змены ва Усходняй Еўропе, пра тое, як змяніліся палітыка, эканоміка, культура і жыццё простых людзей. Гэта апавяданне пра тое, як гэта – жыць у эпоху перамен, пра тое, што было пасля, пра надзеі, радасці, перамогі і расчараванні.  

 

 

Паэтычныя вечарына, прысвечаная Дню Маці

14.10.2020 на філалагічным факультэце адбылася паэтычныя вечарына, прысвечаная Дню Маці, у межах якой прайшоў конкурс чытальнікаў паміж групамі філалагічнага (гр. БФ-11) і геолага-геаграфічнага факультэтаў  (гр. ГЭ-21). У выніку конкурса былі аб’яўлены наступныя пераможцы:

1 месца: Якаўленка Карына (БФ-11)

2 месца:     Маргаран Альвіра (ГЭ-21)

                            Фамічова Вольга (БФ-11)

                             Луцковімч Марагарыта (БФ-11)

3 месца:     Крупянко Вікторыя (ГЭ-21)

Іванчук Кірыл (ГЭ-21)

Міхалка Ангеліна (БФ-11)

Заахвочвальны прыз: Герасіменка Сяргей (ГЭ-21)

 

 

 

Сустрэча з прадстаўнікамі вядомых беларускіх літаратурна-мастацкіх выданняў

18 верасня студэнты філалагічнага факультэта мелі магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі вядомых беларускіх літаратурна-мастацкіх выданняў: часопіса "Маладосць" і газеты "Лiтаратура і мастацтва". Мікола Адам і Янка Лайкоў распавялі пра гісторыю сваіх медыя, пазнаёмілі слухачоў з найбольш значнымі публікацыямі апошніх гадоў, адказалі на пытанні студэнтаў і пачыталі свае ўласныя вершы.

Подробнее: Сустрэча з прадстаўнікамі вядомых беларускіх літаратурна-мастацкіх выданняў

Подкатегории

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates