Вучэбныя дысцыпліны
- Подробности
- Просмотров: 943
Вучэбныя дысцыпліны
- Уводзіны ў літаратуразнаўства.
- Гісторыя беларускай літаратуры (старажытны перыяд).
- Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ – пач. ХХ стст.).
- Беларуская літаратура ХХ стагоддзя.
- Методыка выкладання літаратуры.
- Тэорыя літаратуры.
- Літаратура бліжняга замежжа.
- Гісторыя беларускай літаратурнай крытыкі.
- Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ ст.
- Актуальная беларуская літаратура.
- Псіхалогія літаратурнай творчасці.
- Тэксталогія.
- Асновы літаратурна-мастацкай дзейнасці.
- Літаратурнае рэдагаванне.
Кафедра беларускай літаратуры ажыццяўляе выкладанне названых дысцыплін для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” (“Беларуская філалогія” са спецыялізацыяй 1-21 05 01 07 “Літаратурная работа ў газетах і часопісах”), а таксама курсаў “Гісторыя беларускай літаратуры” і “Літаратура бліжняга замежжа” для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 02 “Руская філалогія” і “Руская філалогія” з дадатковай спецыялізацыяй 1-21 05 02 07 “Беларуская мова і літаратура”.
Спецыялізацыі кафедры
Пераважная большасць дысцыплін спецыялізацыі 1-21 05 01 02 «Літаратуразнаўства» носіць наватарскі характар, іх матэрыял грунтуецца на творчых набытках нацыянальнага прыгожага пісьменства і дасягненнях сучаснай літаратуразнаўчай думкі. Спецкурсы “Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі”, “Мастацкая ўмоўнасць у бел. літ. : жанрава-стылявыя асаблівасці”, “Беларуская літаратура XX ст. у еўрапейскім кантэксце”, “Псіхалогія літаратурнай творчасці”, “Асновы літаратарна-мастацкай дзейнасці”, “Літаратурнае рэдагаванне”, “Тэксталогія” і інш. дапамагаюць сфарміраваць у студэнтаў комплекснае ўяўленне пра асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, выявіць яе нацыянальную адметнасць ў агульнаславянскім і еўрапейскім культурным дыялогу, акрэсліць шляхі далейшага развіцця нацыянальнага вербальнага мастацтва ў новым тысячагоддзі.
Выкладчыкамі кафедры кожны год распрацоўваюцца новыя спецкурсы для студэнтаў, праводзіцца планамерная работа па іх належным вучэбна-метадычным забеспячэнні. Так, за 2016 – 2017 гг. атрымалі рэкамендацыю да выдання вучэбныя праграмы па наступных дысцыплінах спецыялізацыі: “Мастацкая ўмоўнасць у бел. літ. : жанрава-стылявыя асаблівасці” (Аммон М.У.), “Беларуская літаратурная крытыка XX ст.: асобасны і жанрава-стылёвы аспект” (Яцухна В.І.)