Знаёмства з універсітэтам
- Подробности
- Просмотров: 682
14 верасня у рамках факультатыўнага курса “Універсітэтазнаўства” студэнты групы БФ-11 разам з выкладчыкам Панковай Н.М. наведалі агульнаўніверсітэцкі музей-лабараторыю Францыска Скарыны. Студэнты-філолагі даведаліся пра гісторыю стварэння і асноўныя этапы развіцця ГДУ імя Ф. Скарыны”, жыццёвы шлях першадрукара, азнаёміліся з экспанатамі музея. Асаблівыя ўражанні яны атрымалі ад экспазіцыі, прысвечанай пасляваеннай гісторыі ўніверсітэта.
Вандроўкі па Полацку
- Подробности
- Просмотров: 766
Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе будзе адзначацца ў славутым Полацку, што, дарэчы, даволі сімвалічна: менавіта тут нарадзіўся Францыск Скарына, славуты асветнік і першадрукар, дзякуючы якому беларусы ўжо 500 год маюць кнігадрукаванне. Напярэдадні ўрачыстых святкаванняў адзін з прыгажэйшых гарадоў Беларусі наведалі студэнты-філолагі гр. БФ-11 разам з выкладчыкамі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Новак В.С. і Кастрыцай А.А. Падчас свайго невялікага падарожжа яны ўбачылі Чырвоны мост праз раку Палата і Барысаў камень, помнікі Францыску Скарыну, Ефрасінні Полацкай, Усяславу Чарадзею і нават літары “Ў”, завіталі ў гасцінны дворык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, наведалі Музей беларускага кнігадрукавання.
Накануне Дня Независимости Республики Беларусь
- Подробности
- Просмотров: 589
30 июня 2017 года преподаватели кафедры Панкова Н.М. и Вергеенко С.А. вместе со студентами-филологами 1 и 2 курсов участвовали в мероприятиях, посвященных Дню Независимости Республики Беларусь. Они во главе с ректором С.А. Хахомовым и проректором по воспитательной работе Ю.В. Никитюком почтили память заслуженных педагогов нашего университета - доктора педагогических наук, профессора, академика НАН Беларуси И.Ф. Харламова, доктора филологических наук, профессора В.В. Аниченко, доктора педагогических наук, профессоре М.А. Дмитриева, а также приняли участие в митинге у Мемориала «Аллея Героев».
Вяселле на Гомельшчыне
- Подробности
- Просмотров: 808
16 мая ў чытальнай зале Славянскай бібліятэкі-філіяла адбылося фальклорнае мерапрыемства – “Вяселле на Гомельшчыне”, якое было запланавана для цыкла “Абрады славянскага люду”.
Падрыхтавалі сцэнізацыю вясельнага абраду студэнты і філалагічнага, і біялагічнага факультэтаў пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, доктара філалагічных навук, прафесара Валянціны Станіславаўны Новак. Гледачы былі ўдзячны студэнтам за іх шчырае імкненне данесці да аўдыторыі звесткі пра колішнія абрады і звычаі, інфармацыю пра якія агучвалі тыя студэнты, якія былі абраны на ролю вядучых. Яны падрабязна ахарактарызавалі мясцовыя асаблівасці вясельнай абраднасці розных раёнаў Гомельскай вобласці, а іншыя ўдзельнікі мерапрыемства прадставілі ў тэатралізаванай форме асобныя фрагменты вяселля, у прыватнасці звязаныя з радай у хаце жаніха, са сватаннем, караваем.
Было цікава і весела, бо студэнты не толькі спявалі песні, але і дэманстравалі народныя танцы, якія мелі месца на вяселлі, дзялілі каравай і агучвалі жартоўныя пажаданні.
Подведение итогов олимпиады
- Подробности
- Просмотров: 661
27 апреля были подведены результаты олимпиады по русскому языку среди иностранных студентов первого курса. Успешно выступили студенты экономического и математического факультетов, подготовленные преподавателями кафедры белорусской культуры и фольклористики Панковой Н.М., Кастрицей Е.А. и Вергеенко С.А. Дипломы 2 степени получили: студентка группы БУ-11 Гундогдыева Данагуль, студентка группы М-11 Махмудова Фариза, студент группы П-15 Илмурадов Аманмурат. Дипломы 3 степени получили следующие студенты: Аннаоразов Максат (ФК-11), Беглиев Мухаммед (БУ-11) и Реджепов Ыбрайым (МЭ-11). Грамотой за артистизм и выразительное чтение стихотворения был награжден студент группы ФК-11 Дурдыев Гахрыман.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 1
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 37
-
Научные публикации
- Кол-во материалов:
- 7
-
Воспитательная работа
- Кол-во материалов:
- 287