“Мы ўжо студэнты!”




18 кастрычніка 2017 года студэнты групы ПМ-12 разам з выкладчыцай беларускай мовы Панковай Н.М. прынялі ўдзел у псіхалагічным трэнінгу, накіраваным на адаптацыю і згуртаванне першакурснікаў. Трэнінг правялі студэнткі 4-га курса факультэта псіхалогіі і педагогікі Раманенка Аліна і Дзеравянка Крысціна пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі В. У. Маркевіч.

Студэнты-першакурснікі з задавальненнем выконвалі прапанаваныя псіхалагічныя заданні, пісалі адзін аднаму пажаданні, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні вынікаў. Працэс узаемадзеяння паказаў, што група мае вялікія шансы для пабудовы добрага зладжанага калектыву.

 



2011 “Мы ўжо студэнты!”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates