“Да Дня вызвалення Гомеля”
22 лістапада 2017 года напярэдадні святкавання Дня вызвалення горада Гомеля замежныя студэнты 1 курса геолага-геаграфічнага факультэта разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Багамольнікавай Н.А. наведалі “Гомельскі абласны музей ваеннай славы”.
Падчас экскурсіі студэнты даведаліся пра ваенную гісторыю нашага горада, пазнаёміліся з разнастайнымі экспанатамі, сярод якіх былі ўласныя рэчы герояў, што ўдзельнічалі ў вызваленні Гомеля і нашай рэспублікі. Студэнты мелі магчымасць патрымаць у руках розныя віды зброі і нават сфатаграфавацца.
Наведванне музея пакінула незабыўнае ўражанне на маладое пакаленне.