Далучэнне да народных традыцый
08.12.2015 загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак арганізавала наведванне студэнтамі групы БІ-23 ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава”. Маладыя людзі паслухалі цікавае выступленне дырэктара філіяла Веткаўскага музея П.М. Цалкі, які надзвычай цікава распавядаў пра стараабрадніцкія абразы, карціны гомельскай мастачці Г. Пугачовай і прадэманстраваў студэнтам, як працуе ткацкі станок.