Ліст сабе сталаму
- Подробности
- Просмотров: 576
З супярэчлівымі пачуццямі падышлі студэнты 1 курса факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій да напісання “Ліста сабе сталаму”, прымеркаванаму Дню сталых людзей. Перабіраючы праз дзесяцігодзі свае “хованкі”, знойдуць яны гэтыя лісты і ўспомняць сваё далекае юнацтва…
Літаратурная гасцёўня
- Подробности
- Просмотров: 682
7 кастрычніка 2019 г. на філалагічным факультэце дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай і групай студэнтаў БФ-21 была арганізавана і праведзена літаратурная гасцёўня, прысвечаная 95-годдзю з Дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Васіля Быкава.
Удзельнікі і госці гасцёўні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Васіля Быкава, падрыхтавалі і прадэкламавалі ўрыўкі з твораў пісьменніка. Вядучымі гасцёўні былі студэнткі Дземідовіч Вераніка, Дрывайла Аляксандра, Цапалава Ангеліна, якія падрыхтавалі цікавую прэзентацыю. У рамках літаратурнай гасцёўні быў праведзены конкурс на лепшае чытанне прозы па творах В. Быкава. Усе чытачы стараліся, а кампетэнтнае журы ў складзе выкладчыкаў кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынскай, А.М. Ермаковай і Н.М. Панковай выбрала лепшых пяць канкурсантаў: Барадзін Вераніка, Бычык Кацярына, Дзядкова Алеся, Ніцыеўская Катрын, Шчарбатая Ангеліна.
У госці да студэнтаў-філолагаў былі запрошаны туркменскія студэнты 2 курса геолага-геаграфічнага факультэта, якім цікава было паслухаць прыгажосць беларускага слова і нават паказаць сваё майстэрства чытання верша на беларускай мове, якое прадэманстраваў Сараеў Джэйхун.
Шведава З.У.
Цудоўны свет беларускай фразеалогіі
- Подробности
- Просмотров: 571
2 кастрычніка 2019 года адбылася сустрэча студэнтаў завочнага факультэта (гр. АЯЗ-11) з прафесарам кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынскай, якая пазнаёміла іх з цудоўным казачным светам фразеалагізмаў.
Конкурс чытальнікаў да Года малой радзімы
- Подробности
- Просмотров: 777
17 мая на філалагічным факультэце адбыўся конкурс чытальнікаў “Мой родны кут, як ты мне мілы!..”, прысвечаны Году малой радзімы. У ім прынялі ўдзел студэнты І курса. Членамі журы конкурсу з’яўляліся выкладчыкі А.А.Станкевіч, Л.М. Мінакова, А.І.Халяўка, А.М.Чарнышова. Яго пераможцамі сталі Валужына Кацярына, Герасіменка Юлія, Сілкіна Кацярына, Шаўчэнка Ганна, Краўцова Анастасія, Левая Соф’я.
Да Года малой радзімы
- Подробности
- Просмотров: 644
2019 год аб’яўлены Годам малой радзімы. У кожнага з нас яна свая, адзіная, любімая, непаўторная. І кожны з нас самыя лепшыя словы прысвячае ёй, кожны з хваляваннем у сэрцы выказвае словы падзякі роднай зямлі.
17 мая на філалагічным факультэце для студэнтаў І курса Л.М. Мінаковай была арганізавана сустрэча з яе земляком, рэдактарам аддзела эканамічнага жыцця жлобінскай раённай газеты “Новы дзень” Мікалаем Васільевічам Шуканавым. Мікалай Васільевіч расказаў студэнтам пра горад Жлобін, яго гісторыю і сучаснае жыццё, творчасць пісьменнікаў Жлобіншчыны. Не абышоў ён увагай цікавых людзей раёна, іх працу на карысць малой і вялікай Радзімы.
На сустрэчы выступіла прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук А.А.Станкевіч, якая расказала пра сваю малую радзіму Навагрудчыну. Куратар групы РФ-11 дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства А.І.Халяўка падзялілася ўспамінамі пра сваё дзяцінства, якое прайшло ў Гомелі. Пра сваю малую радзіму расказала і асістэнт кафедры беларускай мовы А.М. Чарнышова.