Выстава “LASSTERS”
Першага верасня – Дзень ведаў. І для студэнтаў групы РФ-21 ён пачаўся з атрымання сапраўды незвычайных ведаў. Разам са сваім выкладчыкам дацэнтам кафедры беларускай мовы Наталляй Паўлаўнай Цімашэнка яны наведалі выставу “LASSTERS”. Яе арганізатарамі выступілі Галіна Ласаева і яе малодшая сястра Віка, (яна, дарэчы, з’яўляецца студэнткай вышэйназванай групы). Увазе гасцей былі прадстаўлены фотаработы Галі і малюнкі Вікі, якая выкарыстоўвае толькі чорна-белыя адценні. Выстава ўразіла сваёй незвычайнасцю, а сёстры – шчырасцю, ветлівасцю, а таксама той непадробленаю ўзаемнай любоўю. Жадаем дзяўчатам поспехаў!