Конкурс чытальнікаў, прысвечаны Дню маці

12 кастрычніка на філалагічным факультэце прайшоў конкурс чытальнікаў, прысвечаны Дню маці. У ім удзельнічалі студэнты гр. БФ-31. Як цёпла і пранікнёна словамі беларускіх паэтаў і сваімі ўласнымі гаварылі яны пра самага дарагога і блізкага чалавека на зямлі! У склад журы ўваходзілі Л.М. Мінакова, Л.П. Дземідзенка, А.М. Чарнышова, узначальвала яго А.А. Станкевіч. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Кухарэнка Яніна, дыпломам ІІ ступені – Глузд Васіліна, дыпломам І ступені – Правалоцкая Таццяна. Мінава Кацярына атрымала ўзнагароду ў намінацыі “Уласны верш”.

 









2011 Конкурс чытальнікаў, прысвечаны Дню маці. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates