Віртуальная экскурсія па інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі



10 лістапада 2017 года дацэнт кафедры беларускай мовы Хазанава К. Л. правяла віртуальную экскурсію па фондах Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь для студэнтаў 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (група БФ-21).

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, узначальваючы сістэму бібліятэк краіны, з’яўляецца захавальніцай магутнага інфармацыйнага рэсурсу. Больш за 90 гадоў яна збірае дакументальную спадчыну беларускага народа. На сённяшні момант бібліятэчны фонд складае каля 10 млн адзінак захоўвання. Асаблівую цэннасць уяўляе паўмільённы ўнікальны збор нацыянальных дакументаў, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі з пачатку XIX ст. да нашага часу, а таксама выданняў і матэрыялаў пра Беларусь, у тым ліку замежных.

 


У бібліятэцы захоўваецца звыш 90 тыс. рэдкіх і старадрукаваных кніг і рукапісаў, самыя раннія з якіх датуюцца XIV–XV стст. Сярод іх збор выданняў беларускага першадрукара Францыска Скарыны – 10 выпускаў Бібліі, якія паклалі пачатак беларускаму кнігадрукаванню.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі актыўна генерыруе ўласныя, набывае электронныя інфармацыйныя рэсурсы найбуйнейшых сусветных вытворцаў і ажыццяўляе свабодны доступ да нацыянальных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў.

Аснашчаная сучасным інжынерным і тэхналагічным абсталяваннем, бібліятэка выкарыстоўвае самыя новыя інфармацыйныя тэхналогіі, на якасна новым узроўні задавальняе адукацыйныя, навуковыя, культурныя запыты грамадства, фарміруе дакументальную памяць нацыі.

Сёння ў адпаведнасці са сваёй місіяй Нацыянальная бібліятэка Беларусі вырашае як традыцыйныя задачы забеспячэння захаванасці культурнай дакументальнай спадчыны, так і новыя – стварэнне электроннай бібліятэкі, фарміраванне і выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў на карпаратыўных пачатках.

Рэалізуючы функцыі сацыякультурнага цэнтра, бібліятэка развівае традыцыі культурна-асветніцкай установы сусветнага значэння, спрыяе гуманізацыі грамадства.

Абслугоўванне карыстальнікаў у рамках сацыякультурнай дзейнасці заснавана на выкарыстанні магчымасцей функцыянальна прадуманай інфраструктуры, якія забяспечваюць задавальненне сацыякультурных і пазнавальных патрэб наведвальнікаў.

Знаёмства студэнтаў філалагічнага факультэта з магутнасцямі і магчымасцямі, прапанаванымі Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, хоць адбывалася не выходзячы за сцены нашага ўніверсітэта, але бясспрэчна будзе неабходна не толькі для пашырэння філалагічнага кругагляду студэнтаў, але і для выпрацоўкі ў будучых спецыялістаў навыкаў працы з камп’ютарнымі і электроннымі сродкамі навучання, уменняў пошуку і здабывання навуковай і вуэбнай інфармацыі.



2011 Віртуальная экскурсія па інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates