Нямецкі дзіцячы анлайн-універсітэт
19 лютага 2018 года студэнты 2 курса філалагічнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” (група БФ-21) разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы Хазанавай К. Л. наведалі прэзентацыю нямецкага дзіцячага анлайн-універсітэта, якая адбылася ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна.
Нямецкі дзіцячы анлайн-універсітэт (KINDERUNI – з нямецкага kinder ‘дзеці’, uni – скарачэнне ад ‘універсітэт’) – інавацыйны адукацыйны праект, які развівае крэатыўнае мысленне дзяцей, абапіраючыся на іх цікавасць да ўсяго невядомага, і знаёміць дзяцей з нямецкай мовай. Кіндэруні дае магчымасць пазнаёміцца з рознымі галінамі ведаў і даследаваць іх у гульнёвай форме.
Першапачаткова праект быў прыдуманы і здзейснены ў Цюбінгейскім універсітэце ў Германіі, пазней пашырыўся па ўсёй краіне, а ў хуткім часе набыў папулярнасць і за межамі. На тэрыторыі Беларусі праект ажыццяўляе і развівае Інстытут імя Гётэ ў Мінску.
Праект “Нямецкі дзіцячы анлайн-універсітэт” складаецца з трох частак:
KINDERUNI дома – магчымасць кожнага дзіця прайсці простую рэгістрацыю і навучацца не выходзячы з дома; бацькі могуць дапамагаць маленькаму студэнту ў засваенні матэрыялу, сачыць за яго поспехамі;
KINDERUNI ў школе – атрыманне новых ведаў па кіраўніцтвам настаўніка ў рэжыме індывідуальнай ці групавой работы; настаўнікам прапануюцца матэрыялы для ўрокаў нямецкай мовы і міжпрадметных сувязей;
KINDERUNI live – мерапрыемствы, у якіх дзеці могуць пашырыць веды, атрыманыя ў анлайн-фармаце.
Ва ўніверсітэце, амаль як у сапраўдным вну ёсць факультэты: чалавек, прыроды, тэхніка. Відэаматэрыялы і ўніверсітэцкія лекцыі не патрабуюць высокага ўзроўню канцэнтрацыі. Анлайн-універсітэт зроблены падобным на гульню: дзецям трэба збіраць бейджы і атрымліваць новыя званні – ад студэнта да доктара навук ці нават прафесара. Лектарамі ва ўніверсітэце з’яўляюцца мульт-героі – прафесар Эйнштэйн і навуковая супрацоўніца Сафі Шлаў:
Вось некаторыя з тэм заняткаў:
Чаму шуміць ракушка?
Як ездзіць беспілотныя аўтамабілі?
Як робяць мармеладных мішкаў?
Лекцыі даступныя на рускай і нямецкай мовах, заданні маюць не толькі змястоўны кампанент, але і моўны. Асновы нямецкай мовы падаюцца ў форме гульні з мэтай абудзіць у дзяцей цікавасць да вывучэння замежных моў.
Нямецкі дзіцячы анлайн-універсітэт – агульнадаступная і бясплатная анлайн-платформа. Падрабязна пазнаёміцца з праектам ці нават паўдзельнічаць у ім можна па адрасе:
goethe.de/kinderuni
А таксама ў папулярных сацыяльных сетках:
facebook.com/digitalekinderuni/
vk.com/digitalekinderuni/
instagram.com/digitalekinderuni/