Спакон вякоў нам засталася спадчына

6 лістапада 2018 студэнты 3 курса філалагічнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” (група БФ-31) з ініцыятывы дацэнта кафедры беларускай мовы к.ф.н. Хазанавай К.Л. у аўд. 2-26 1 корпуса ГДУ імя Ф. Скарыны правялі круглы стол “Паўстаюць скарбы беларускай мінуўшчыны”. Падчас круглага стала студэнты распавядалі аб часах росквіту старабеларускай літаратурнай мовы ў XV-XVІ ст., калі мова нашых продкаў не толькі стала афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага, але актыўна выкарыстоўвалася як мова свецка-мастацкай літаратуры.

 


На старабеларускай мове ствараліся летапісы, пісаліся вершы, вяліся прыватныя дзённікі і нават на беларускую мову ХVІ ст. перакладаліся папулярныя сярэднявечныя раманы (“Гісторыя аб Атыле”, “Аповесць аб Трыстане”, “Аповесць аб Баве”).


1

 

 

2

2011 Спакон вякоў нам засталася спадчына. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates