Усходнеславянскае мовазнаўства ў часе
13 лістапада 2018 студэнты 3 курса філалагічнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” (група БФ-31) з ініцыятывы дацэнта кафедры беларускай мовы к.ф.н. Хазанавай К.Л. у аўд. 2-26 1 корпуса ГДУ імя Ф. Скарыны правялі круглы стол “Аб старажытным усходнеславянскім мовазнаўстве”.
Будучыя выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры, а таксама будучыя навукоўцы-даследчыкі ўсходнеславянскіх моў абмеркавалі гістарычныя шляхі развіцця ўсходнеславянскага мовазнаўства ўзгадалі аб першай граматыцы старабеларускай мовы, падрыхтаванай студэнтам Сарбонны (Парыж, Францыя) Іванам Ужэвічам і выразілі ўпэўненасць, што мова і мовазнаўства, што мае такую гісторыю, будзе жыць і развівацца надалей.