Мой чароўны беларускі край

5 лістапада група студэнтаў БФ-11 філалагічнага факультэта разам з выкладчыкамі кафедры беларускай мовы С.А. Вяргеенка і Н.М.Панковай, натхнёныя любоўю да прыгажосці і роднага краю, наведалі выставу “Мой чароўны беларускі край. Бацькаўшчына светлая мая”, якая зараз размясцілася ў сценах Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

 


Усё самае складанае на самой справе самае простае. Кожны мастак выбраў свой падыход: наведвальнікам выставы прапаноўваліся фотаздымкі, карціны акварэлямі, аплікацыі, рушнікі і шмат іншага. Аўтары не звярталіся да нечага складанага, касмічнага, па-за межамі чалавечага розуму , проста ў каторы раз адкрылі вочы на тое, што бліжэй за ўсё. Вядома, што бліжэйшыя тры гады будуць прысвечаны малой радзіме і прыемна было пазнаць, як маладыя творцы здолелі перадаць свае думкі на гэтую тэму. Можна з гонарам падкрэсліць, што нямала аўтараў гэтых работ выпускнікі або студэнты нашага ўніверсітэта.

1

 

 

2

 

 

3

 

 

4

2011 Мой чароўны беларускі край. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates