Спекталь "Метад"
31 кастрычніка студэнты груп БФ-11 філалагічнага, ГР-21 геолага-геаграфічнага, Ф-13 фізічнага факультэтаў, ФК-11, ФК-14 факультэта фізічнай культуры, ПМ-12 факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання разам з выкладчыкамі кафедры беларускай мовы Вяргеенка С.А. і Панковай Н.М. наведалі пастаноўку "Метад" у Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры. Спектакль глядзеўся на адным дыханні.
Студэнтаў захапіла ігра акцёраў і сюжет. Вельмі закрануў псіхалагізм пастаноўкі. І, быццам на аўтамаце, з'явілася ментальная сувязь паміж акцёрамі і залай на гадзіну спектакля. Мяжа паміж рэальнасцю і выдумкай пацьмянела. Час спыніўся. Кожную хвіліну перапаўняла цікаўнасць: якая ж будзе развязка? У галаве пракручваліся розныя варыянты, і здавалася жыццёва необходным разгадаць гэты рэбус імгненна. Пасля заканчэння спектакля здавалася, што ўсе адказы знойдзены. У тым ліку і свае, асабістыя. Застаўся прысмак задаволенасці. Быццам усё ў гэтым свеце выбудавалася ў адзіную прыгожую схему, як карункі.