Азбука грамадзяніна
15 кастрычніка 2019 года студэнты гр. БФ-21 і гр. БФ-41 прынялі ўдзел у дзелавой гульні “Азбука грамадзяніна”, якую падрыхтавалі і правялі студэнты 4 курса юрыдычнага факультэта. Падчас гульні студэнты-філолагі адказвалі на пытанні віктарыны “Сістэма выбарчай улады ў Рэспубліцы Беларусь”, адгадвалі па фотаздымкам прадстаўнікоў улады нашай краіны, прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні законапраекта “Аб абароне жывёл”.
Студэнтам вельмі спадабалася гульнёвая форма правядзення мерапрыемства.