Конкурс чытальнікаў на псіхалагічным факультэце

4 снежня на факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшоў конкурс чытальнікаў "Беларусь мая сінявокая...", арганізаваны дацэнтам кафедры беларускай мовы  Людмілай Мікалаеўнай. Мінаковай. У конкурсе, прысвечаным Году малой  радзімы, удзельнічалі студэнты 1 курса (гр. ПС-11, ПС-12, ПС-13 і СР-15). З уступным словам да ўдзельнікаў конкурсу звярнулася старшыня журы прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч. Цёплыя пажаданні поспеху ў мерапрыемстве прагучалі ад намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Аляксандра Эрнставіча Потрасава. Нікога не пакінулі абыякавым светлыя, пранікнёныя словы пра малую і вялікую Радзіму, родную сэрцу Беларусь.

 

Пераможцамі конкурсу ў намінацыі "Верш беларускага паэта" сталі Дунаева Анастасія, Жогаль Вераніка, Ібрагімава Земфіра, Ладорная Лада, Гаркуша Яна, Пыж Уладзіслаў, Раковіч Марыя, у намінацыі "Уласны верш" - Шкрабава Лізавета.

SAM-7782

 

SAM-7776

 

SAM-7777

 

SAM-7779                                                                                                                                    

2011 Конкурс чытальнікаў на псіхалагічным факультэце. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates