“Мова народа - поле квяцістае, мова народа – крыніца чыстая” (С. Лобач)

Як трапна адзначыў вядомы нямецкі філосаф і мовавед В. фон Гумбальт, “мова – душа народа і душа народа – яго мова”. Мова – гэта той неацэнны скарб духоўнай культуры этнаса, які вызначае яго народны характар, нацыянальную свядомасць, адметны менталітэт. Душа беларускага народа вылілася ў яго мове, па-народнаму гучнай, пявучай, шматфарбнай і каларытнай.

 

Мова народа – родная для кожнага беларуса, яна стасуецца з такімі блізкімі для кожнага чалавека паняццямі, як радзіма, род, родзічы. Зберагаць яе – абавязак кожнага сумленнага беларуса.

 “Непаўторна пявучай ад свайго раскошнага поўнагалосся, невычэрпна багатай лексічна і паслухмяна гнуткай у словазлучэннях, па-зямному, па-хатняму простай і, як свежы бохан, цёплай і духмянай, па-язычніцку першароднай і вобразнай” –так паэтычна, вобразна і ўзнёсла назваў беларускую мову Ніл Сымонавіч Гілевіч.

28 студзеня ў групе студэнтаў завочнага факультэта БФЗс-41 ў 12 г. (аўд. 2-21) было праведзена выхаваўчае мерапрыемства на тэму “Мова народа - поле квяцістае, мова народа – крыніца чыстая”. Студэнты прыгожа і натхнёна на належным дэкламацыйным узроўні чыталі лепшыя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя багаццю і непаўторнасці роднай мовы.

А.А. Станкевіч

SAM-7877

 

SAM-7880

 

SAM-7881

 

SAM-7885

 

SAM-7887

 

SAM-7888

 

2011 “Мова народа - поле квяцістае, мова народа – крыніца чыстая” (С. Лобач). Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates