Кніжная выстава

14.11.2014 студэнты філалагічнага факультэта наведалі кніжную выставу, арганізаваную  пры падтрымцы музея-лабараторыі  Ф.Скарыны (дырэктар К.С.Усовіч) у рамках правядзення Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Святло Скарынавых ідэй”, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В.Анічэнкі. На выставе экспанаваліся манаграфіі, слоўнікі,  артыкулы, тэзісы выступленняў У.В.Анічэнкі ў розныя перыяды яго навуковай дзейнасці.

Асаблівую цікавасць студэнтаў выклікала знаёмства з цыклам прац “Лінгвістычная Скарыніяна”, за які У.В.Анічэнка быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў галіне навукі і медалём імя Францыска Скарыны. У цэнтры ўвагі студэнтаў быў і 8-томны “Слоўнік мовы Я.Купалы”. Таксама студэнты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з навуковымі працамі выкладчыкаў кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі і  кафедры беларускай мовы–– вучняў, калег, аспірантаў У.В.Анічэнкі, якія дастойна працягваюць справу свайго Настаўніка.

2011 Кніжная выстава. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates