Вясна барбараў у Гомелі

03.12.2014 у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася прэзентацыя кнігі Ёнаса Люшэра  “Вясна барбараў”. Гэту прэзентацыю наведалі студэнты групы БФ-11 разам са сваім куратарам Паплаўнай Ліліяй Віктараўнай.

       На прэзентацыі прысутнічаў сам аўтар, які расказваў пра гісторыю стварэння навэлы і зачытваў цікавыя моманты. Ёнас Люшэр нарадзіўся ў 1976 годзе ў Швейцарыі, жыве ў Мюнхене. Атрымаўшы адукацыю настаўніка пачатковай школы і некалькі гадоў папрацаваўшы ў кінаіндустрыі,вывучаў філасофію ў Мюнхене. У цяперашні час піша дысертацыю па філасофіі ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха. 

      Уся сустрэча праходзіла ў сяброўскай атмасферы, а напрыканцы аўтар з радасцю адказваў на пытанні і раздаваў аўтографы.








2011 Вясна барбараў у Гомелі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates