Юбілей Канстанцыі Буйло
14 студзеня – 125 год са дня нараджэння беларускай паэткі, аўтара знакамітага верша-песні “Люблю мой край” Канстанцыі Буйло.
Дацэнт кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Таццяна Адамаўна разам са студэнтамі 1 курса завочнага факультэта (БФСз-11) правяла мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце.
Студэнтам была прапанавана прэзентацыя аб жыцці і творчасці К. Буйло, відэаматэрыялы аб цікавых фактах з жыцця паэткі, запіс песні “Люблю мой край” і праслухоўванне некаторых вершаў з дэбютнага зборніка паэткі “Курганная кветка”.