“Восеньскі турнір” для школьнікаў

4 лістапада 2019 года ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце (аўд. 2-27) быў арганізаваны “Восеньскі турнір” для школьнікаў. У турніры прынялі ўдзел вучні з розных школ і гімназій горада Гомеля і Гомельскай вобласці (Кармянскі раён, Петрыкаўскі раён, Калінкавіцкі раён, Жыткавіцкі раён, чачэрскі раён, Гомельскі раён). Усяго 28 вучняў 8, 9 і 11-х класаў. Вялікую дапамогу ў арганізацыі вучняў аказала метадыст вучэбна-метадычнага аддзела гуманітарных дысцыплін ГАІРА Даўгулёва Ірына Аляксееўна, якая непасрэдна зацікаўлена ў адборы таленавітых дзяцей для ўдзелу ў абласным і рэспубліканскім этапах алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

У праграму турніра ўваходзіла знаёмства з факультэтам, экскурсія ў музей “Alma-mater”, правядзенне алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з яе разборам і ўзнагародай        пераможцаў, заняткі па падрыхтоўцы да напісання водгуку на вершаваны твор.

З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.А. Кастрыца, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. прафесар І. Ф. Штэйнер правёў вельмі цікавую экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Па выніках правядзення алімпіяды па беларускай мове і літаратуры былі праведзены яе праверка дацэнтамі кафедры беларускай мовы А.М. Ермаковай, Л.В. Паплаўнай і З.У. Шведавай. Разбор заданняў алімпіяды правяла Л.В. Паплаўная. Пераможцамі алімпіяды сталі:

1 месца – Гусакова Ксенія (вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Калінкавічы”

2 месца – Руцкая Марыя (вучаніца 8 класа ДУА “Гімназія №71 г. Гомеля”

 3 месца – Балахонава Анастасія (вучаніца 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №69 г. Гомеля”.

Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.

Дацэнт кафедры беларускай мовы Л.М. Мінакова правяля заняткі па падрыхтоўцы да напісання водгуку на вершаваны твор на прыкладзе верша Сяргея Законнікава “Хлеб”, прысвечанага Р.Барадуліну. Такую падрыхтоўку вучні і іх настаўнікі, якія таксама прысутнічалі на занятках і разборы алімпіядных заданняў, прызналі вельмі патрэбнай і былі вельмі ўдзячны.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас! 

Подробнее: “Восеньскі турнір” для школьнікаў

Встреча с Анатолием Аврутиным

Студенты-филологи приняли участие в VIII Студенческих чтениях

1 ноября 2019 г. в Евразийском национальном университете имени Л.Н. Гумилева прошли VIII Студенческие чтения совместно с Ясским университетом им. Александру Иоанн Куза  (г. Яссы, Румыния). Состав участников удивил разнообразием. На онлайн-симпозиуме с научно-исследовательскими докладами выступили магистранты и студенты  из 6 стран: Казахстана (Евразийский национальный университет имени Л.Н. Гумилева), Румынии (Ясский университет им. А.И. Куза), Беларуси (Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины, Брестский государственный технический университет и Гродненский государственный университет им. Я. Купалы), Молдавии (Кишиневский государственный педагогический университет), России (Московский педагогический государственный университет) и Азербайджана (Азербайджанский университет языков).

Открыла симпозиум профессор Ясского университета Людмила Ефимовна Беженару, которая стала идейным вдохновителем и организатором масштабного международного мероприятия. Она выразила благодарность руководителям образовательных учреждений за поддержку и развитие международных связей, а также всем участникам ставших традиционными Студенческих чтений.

С приветственным словом от имени Гомельского государственного университета выступила декан филологического факультета Е.Н. Полуян.

Наш факультет представляли студентки 4 курса группы РФ-41 Аксёнчикова-Бирюкова Ангелина и Лобанович Анастасия, а также студент 2 курса группы РФ-21 Алейник Роман. Выступления студентов имели высокий уровень. Преподаватели отметили обширную и интересную тематику докладов, хорошее владение русским языком и научной терминологией.

По итогам VIII Студенческих чтений будет издан очередной сборник научных статей.

Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Пошук”-2019

26.10.2019 на базе УА “ГАІРА” праходзіла Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Пошук”. Выкладчыкі філалагічнага факультэта былі задзейнічаны ў рабоце журы чатырох секцый:

“Лінгвістыка” (беларуская мова) (праф. В.А. Ляшчынская, дац. А.М. Воінава, дац. С.А. Вяргеенка, дац. Н.П. Цімашэнка, дац. З.У. Шведава),

“Літаратуразнаўства” (беларуская літаратура) (дац. А.А. Кастрыца, дац. І.А. Бажок, дац. Л.М. Мінакова),

«Лингвистика» (русский язык) (дац. І.Г. Гоманава, дац. Т.А. Осіпава, ст. выкл. І.Г. Еўтухова),  

«Литературоведение» (русская литература) (дац. Н.П. Капшай, дац. Н.У. Суслава, ст. выкл. Я.Л. Грачанікава).

Папярэдне работы вучняў былі прачытаны і прааналізаваны нашымі выкладчыкамі, для удзелу ў канферэнцыі адабраны лепшыя работы.

На канферэнцыі вучні павінны былі прадставіць сваю работу, даказаўшы яе актуальнасць, паказаўшы асноўныя вынікі работы, пры гэтым улічвалася якасць мультымедыйнай прэзентацыі, валоданне мовай і кругагляд аўтара работы. Вучні прадэманстравалі зацікаўленасць у навуковай працы і жаданне прадаўжаць тэму даследавання.

Віншуем усіх удзельнікаў канферэнцыі і іх настаўнікаў!

Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Пошук”

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates