А Ў НАС ЖЫЦЦЁ ВІРУЕ!
- Подробности
- Просмотров: 928
Чым цікавае жыццё на філфаку? Сустрэчамі з цікавымі пісьменнікамі! Нядаўна да нас завітаў вядомы сучасны паэт Андрэй Хадановіч.
Андрэй Хадановіч – аўтар двух дзесяткаў зборнікаў паэзіі і перакладаў. Сярод іх: "Старыя вершы", "Лісты з-пад коўдры", "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі", "From Belarus with Love", "Сто лі100ў на tut.by", аўдыёкніга вершаў і перакладаў "Абменнік", "Бэрлібры", "Несымэтрычныя сны", "Нататкі таткі", "Цягнік Чыкага-Токіё", кніга выбраных перакладаў "Разам з пылам". А яшчэ Хадановіч выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ.
Андрэй Хадановіч – адзін з самых вядомых перакладчыкаў у Беларусі. Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх, польскіх, французскіх, амерыканскіх, расійскіх паэтаў і празаікаў (Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых). Вершы і эсэ самога Хадановіча перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў.
На сустрэчы Андрэй Хадановіч чытаў свае вершы, пераклады твораў Шарля Бадлера, спяваў.
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГ ЗЕМЛЯКА
- Подробности
- Просмотров: 1516
Студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у прэзентацыі 7 тома збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, якая адбылася ў Гомельскай абласной бібліятэцы ў рамках работы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”. Іван Навуменка (1925-2006) – асоба выключная: пісьменнік, вучоны, педагог, акадэмік НАН Беларусі. Невыпадкова, што прэзентацыі з нагоды выхаду чарговага тома адбываюцца ў Гомелі: Іван Навуменка нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Васілевічы і заўсёды захоўваў цёплыя ўспаміны пра сваю малую радзіму. У Васілевічах адбываецца і дзеянне яго аўтабіяграфічнай трылогіі “Сасна пры дарозе”, “Вецер соснах”, “Сорак трэці”.
З вялікай цікавасцю прысутныя выслухалі выступленні Аксаны Спрынчан, якая з’яўляецца рэдактарам выдання, сына Івана Навуменкі, Паўла Іванавіча Навуменкі, дацэнта БДУ, Юрыя Плескачэўскага, акадэміка НАН Беларусі, старшыні Гомельскага аддзялення НАН Беларусі.
Лёс Аксаны Спрынчан цесна звязаны з Гомелем: яе дзед, паэт Браніслаў Спрынчан, працаваў у газеце “Сельмашавец”, бацька, Вадзім Спрынчан, таксама вядомы паэт, нарадзіўся і доўгі час жыў у Гомелі.
Павел Іванавіч Навуменка падзяліўся надзвычай цікавымі ўспамінамі пра бацьку, сваё дзяцінства. Цёплую сяброўскую атмасферу на прэзентацыі ствараў загадчык кафедры беларускай літаратуры Іван Фёдаравч Штэйнер.
Анжэла Мельнікава,
дацэнт кафедры беларускай літаратуры
ФІЛФАКАЎСКІЯ СУСТРЭЧЫ
- Подробности
- Просмотров: 1052
Надзвычай цікавая сутрэча адбылася на філалагічным факультэце. Да студэнтаў завіталі: прафесар Лонданскага ўніверсітэта, аўтар грунтоўных манаграфій па беларускай літаратуры Арнольд Макмілін; Наталля Русецкая, паэтка, перакладчыца, даследчыца шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры, выкладчыца беларускай літаратуры Люблінскага ўніверсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Польша); Ірына Шаўлякова, вядомы беларускі крытык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, начальнік упраўлення навукова-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Арнольд Макмілін распавядаў пра сваё знаёмства з беларускімі пісьменнікамі, сваё захапленне беларускай літаратурай, працай над манаграфіямі па беларускай літаратуры. Асабліва ўразіла студэнтаў добрае валоданне прафесарам беларускай мовай. Арнольд Макмілін прадставіў сваю новую кнігу «Рунь», якая пабачыла свет у 2016 годзе і ў якой прааналізавана творчасць 40 маладых беларускіх паэтаў на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ стагоддзя.
Наталля Русецкая прэзентавала свой новы паэтычны зборнік “Каштаны ў кішэнях”, распавяла пра працу над перакладамі на беларускую мову твораў польскіх паэтаў, пра кафедру беларусістыкі Люблінскага ўніверсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Польша).
Ірына Шаўлякова падзялілася сваім бачаннем спецыфікі сучаснага літаратуранага працэсу, расказала пра не заўсёды бясхмарныя ўзаемаадносіны аўтараў і крытыкаў.
Студэнты з захапленнем слухалі выступленні шаноўных гасцей, задавалі шмат пытанняў.
Анжэла Мельнікава,
дацэнт кафедры беларускай літаратуры
МІЖНАРОДНЫ НАВУКОВЫ ФОРУМ
- Подробности
- Просмотров: 1141
Імя народнага пісьменніка Беларусі акадэміка Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925-2006) займае годнае месца ў гісторыі нацыянальнай літаратуры і культуры. Памяць пра ўдзельніка партызанскага руху і франтавіка, заслужанага дзеяча навукі, старшыню Вярхоўнага савета БССР (1985-1990), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, кавалера пяці ордэнаў захоўваецца і на яго радзіме.
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны сумесна з Гомельскім філіялам НАН Беларусі у кастрычніку 2016 года правялі чарговыя Міжнародныя навуковыя чытанні “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, прысвечаныя памяці Івана Навуменкі.
I. Я. Навуменка – асоба шматгранная: пісьменнік, вучоны, педагог, аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых манаграфій, зборнікаў крытычных артыкулаў.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя з Украіны, Польшчы, Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі.
Пастаяннымі удзельнікамамі канферэнцыі з’яўляюцца Гун-Брыт Колер, прафесар, загадчык кафедры славянскіх літаратур Ольдэнбургскага ўніверсітэта (Германія), а таксама прафесар Лонданскага ўніверсітэта, аўтар грунтоўных манаграфій па беларускай літаратуры Арнольд Макмілін. Прафесар Гун-Брыт Колер і прафесар Арнольд Макмілін выступілі з дакладамі па-беларуску, што для прысутных на пленарных паседжаннях студэнтаў стала моцным выхаваўчым аргументам.
Падчас канферэнцыі адбылася прэзентацыя 7 тома збору твораў І. Навуменкі.
Анжэла Мельнікава,
дацэнт кафедры беларускай літаратуры
Славянскія літаратурныя дажынкі – 2015
- Подробности
- Просмотров: 1013
5 лістапада 2015 года «Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка ім. У.І. Леніна» правяла міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі – 2015». Удзельнікі свята назвалі яго фестывалем кнігі, творчасці і цеплыні. Праводзіцца гэта мерапрыемства ўжо ў 8 раз, але ў гэтым годзе яно супала з 10-ці годдзем «Саюза пісьменнікаў Беларусі».
Фестываль сабраў пісьменнікаў трох краін: Украіны, Расіі і Беларусі. Добрай традыцыяй такога мерапрыемства з’яўляецца «запальванне агня сяброўства».
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 1
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 103
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 12
-
Научные публикации
- Кол-во материалов:
- 10
-
Вучэбна-навуковая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 1
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 23
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя літаратурнага краязнаўства
- Кол-во материалов:
- 1
-
Літаратурны музей “Аlma Mater»
- Кол-во материалов:
- 1
-
Філіялы кафедры
- Кол-во материалов:
- 2